Дыскрэтнасць (ад — падзелены, перарывісты) — уласцівасць, якую супрацьпастаўляюць бесперапыннасці, перарыўнасць. Дыскрэтнасць — усеагульная ўласцівасць матэрыі, пад дыскрэтнасцю разумеюць: Нешта, што змяняецца паміж некалькімі рознымі стабільнымі станамі, напрыклад, механічны гадзіннік, які перасоўвае хвілінную стрэлку дыскрэтна (скачкападобна) на 1/60 частку акружнасці Нешта, што складаецца з асобных частак, перарыўнасць, дробнасць. Напрыклад, дыскрэтны спектр, дыскрэтныя мадэлі, дыскрэтныя паведамленні.

Вобласці прымянення Паняцце дыскрэтнасці ўжываецца ў наступных галінах: Дыскрэтная матэматыка — дыскрэтным называецца злічальнае мноства, гэтая канцэпцыя таксама важная ў камбінаторыцы і тэорыі імавернасцей. Агульная тапалогія — дыскрэтным называецца мноства, якое складаецца толькі з ізаляваных кропак. Электратэхніка — дыскрэтны азначае «той, які мае паасобныя электронныя кампаненты», напрыклад, асобныя рэзістары і індуктары. Гэта супрацьпастаўляецца інтэгральным мікрасхемам. Тэорыя інфармацыі і апрацоўка сігналаў — дыскрэтны сігнал. У музыцы дыскрэтная вышыня гуку — тая, якая мае пастаянную частату, не плаваючая, слізгальная (глісанда і партамента).

Гл. таксама Дыскрэтызацыя Інтэграл Квантаванне Вытворная

Катэгорыя:Філасофія матэматыкі