«Рыцар з рукой на грудзях» — карціна іспанскага мастака Эль Грэка, напісаная ў Таледа каля 1580 года. Найбольш вядомы ў серыі свецкіх партрэтаў невядомых кабальера ў чорным адзенні і белых фрэзах на цёмным фонеCarney, Jo Eldridge (2001) Renaissance and Reformation: 1500—1620: a Biographical Dictionary, p. 175. Greenwood Publishing Group. У наш час захоўваецца ў Прада.
Пастава кабальера можа азначаць дачу прысягі, або праяву даверу пры заключэнні дагавора, або высакароднае паходжанне персанажа, або нават тайны ўмоўны сігнал. Залатая шпага і медальён паказваюць на заможнасць і прыналежнасць да вышэйшых слаёў грамадства. Знешняе аблічча персанажа тыповае для двараніна эпохі Залатога веку Іспаніі. Пры рэстаўрацыі карціны высвятлілася, што першапачаткова фон быў не чорны, а светла-шэры, але з часам карціна пацямнела. Багацце адценняў на цёмным адзенні сведчыць пра ўплыў на Эль Грэка венецыянскай школы жывапісу, L. (dir.), Museo del Prado I, Col. «Museos del Mundo», т. 6, Espasa, 2007. ISBN 978-84-674-3809-3.
Раней лічылася, што «Рыцар з рукой на грудзях» з’яўляецца партрэтам Сервантэса, L. (dir.), Museo del Prado I, Col. «Museos del Mundo», т. 6, Espasa, 2007. ISBN 978-84-674-3809-3, з. 67., але цяпер большасць мастацтвазнаўцаў схіляецца да таго, што на партрэце намаляваны Хуан дэ Сільва-і-Рыбера, трэці маркіз Монтэмаёра і алькальд Таледскага алькасара. Мастацтвазнавец Алекс Бергхарт і мастак Роберт Шрайв дапушчаюць магчымасць таго, што гэта аўтапартрэт мастака.
Крыніцы
Катэгорыя:Карціны Эль Грэка Катэгорыя:Карціны 1580 года Катэгорыя:Карціны са збораў музея Прада Катэгорыя:Партрэты