Міністэ́рства лясно́й прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята лясной прамысловасці БССР пад назвай Міністэрства лясной прамысловасці БССР.
Гісторыя У 1948 годзе ведамства атрымала найменаванне Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці БССРУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 жніўня 1948 года «Аб рэарганізацыі Міністэрства лясной прамысловасці Беларускай ССР у Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці Беларускай ССР», затым у 1951 годзе яму была вернутая старая назва. З 1953 года зноў Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці БССР.
У 1957 годзе было скасаванаЗакон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года, у 1965 годзе было адноўлена под назвай Міністэрства лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР. У ліпені 1968 года адбыўся падзел ведамства на Міністэрства лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР і Міністэрства цэлюлозна-папяровай прамысловасці СССР.
20 жніўня 1986Указ Президиума Верховного Совета БССР от 20 августа 1986 года «О преобразовании Министерства лесной и деревообрабатывающей промышленности БССР в Министерство лесной, целлюлозно-бумажной и деревообрабатывающей промышленности БССР» года зноў атрымала найменне Міністэрства лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР. 13 мая 1988 года ведамства атрымала назву Міністэрства лясной прамысловасці БССРЗакон Беларускай ССР «Аб пераўтварэнні Міністэрства лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларускай ССР у Міністэрства лясной прамысловасці Беларускай ССР» ад 13 мая 1988 года.
20 лютага 1991 года Пастановай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 618-ХII Міністэрства было скасавана.
Структура на 1974 год Вытворча-тэхнічнае ўпраўленне дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці; Упраўленне лесанарыхтовак, сплаву і лесахімічнай прамысловасці; «Беллесбумзабзбыт»МИНСК. Краткая адресно-справочная книга .
Міністры Сцяпан Пыж (1946 — 1947) Рыгор Лахтанаў (1947 — 1950) Піліп Самуйленка (1950 — 1957) Аляксей Кійкоў (1965 — 1985) Леанід Краўцоў (1985 — 1991)
Літаратура Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965–1991). Ч. 1. – Мн., 2000. – С.124.
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1957 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1965 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1991 годзе Катэгорыя:Лясная прамысловасць