Антыце́лы — — імунаглабуліны, якія сінтэзуюцца клеткамі лімфатычнай тканкі чалавека і цеплакроўных жывёл пад уплывам антыгенаў.
Здольныя спецыфічна звязвацца з імі ў імунныя комплексы, што забяспечваецца прасторавай узаемадапаўняльнасцю (камплементарнасцю) паверхняў малекул антыцел і антыгена. Дзякуючы рэакцыям звязвання антыцел з антыгенамі адбываецца нейтралізацыя мікробных таксінаў, і устараненне мікраарганізмаў, чужародных арганізму бялкоў і поліцукрыдаў, а таксама уласных клетак са змененай паверхневай мембранай.
Адначасова яна ляжыць у аснове патагенетычнага механізма анафілаксіі, сываратачнай хваробы і аўтаімунных захворванняў. У лабараторнай практыцы рэакцыя выкарыстоўваецца для дыягностыкі хвароб, ідэнтыфікацыі мікраарганізмаў і асобных рэчываў.
Гл. таксама Імунная сываратка
Літаратура
Катэгорыя:Глікапратэіны Катэгорыя:Імунная сістэма Катэгорыя:Імуналогія