Крыты́шын — вадасховішча ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, каля аграгарадка Крытышын.

Вадасховішча створана ў 1981 годзе. Плошча паверхні 0,5 км². Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,34 км. Даўжыня агараджальнай дамбы 3,8 км. Найбольшая глыбіня 4 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 1,48 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,6 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 27,7 млн м³. Вадасховішча напаўняецца вадой з ракі Няслуха.

Літаратура — С. 523.

Катэгорыя:Вадасховішчы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Іванаўскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1981 годзе