Сцяпан Фёдаравіч Хацкевіч (, в. Парэчча, цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці — ) — беларускі акцёр, Заслужаны артыст БССР (1963).

Біяграфія Скончыў драматычную студыі пры Наркамаце асветы БССР (1933), працаваў у БДТ-2. З 1937 года ў БДТ-1.

Вострахарактарны акцёр. Творчай індывідуальнасці С. Хацкевіча была ўласціва шчырасць, выразная пластыка, багацце інтанацый, яркія сацыяльна-псіхалагічныя характарыстыкі персанажаў. Майстар эпізоду. Найбольш яскрава талент акцёра выявіўся ў нацыянальным рэпертуары.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003. Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2003.

Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне