Зінаіда Пятроўна Зубкова () — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларусі (2013). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984).
Біяграфія Нарадзілася 3 лістапада 1938 года ў пас. Ульянаўка Тосненскага раёна Ленінградскай вобласці РСФСР.
У 1960 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра» (курс Народнага артыста БССР К. М. Саннікава). З 1960 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
У 2020 годзе засталася сярод 13 акцёраў трупы, якія не сышлі ў жніўні з тэатра ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, жорсткага разгону пратэстоўцаў, катаванняў затрыманых, ціску на тэатр і звальнення дырэктара Паўла ЛатушкіУ Купалаўскі спрабуюць набраць трупу з акцёраў абласных тэатраў і студэнтаў.
Прызнанне Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за выкананне ролі Марысі ў радыёспектаклі «Хамуціус» паводле А. Куляшова Народная артыстка Беларусі (2013)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» ; Ордэн Францыска Скарыны (11 снежня 2024).
Крыніцы
Спасылкі Зінаіда Зубкова на сайце Купалаўскага тэатра
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Народныя артысты Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР