Сяргей Віктаравіч Каламоец (нар. , Жодзіна, Мінская вобласцьБеларускія алімпійцы ў Рыа-дэ-Жанэйра ) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў кіданні молата. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Біяграфія У 2002—2005 гадах вучыўся ў Гродзенскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў «Нёман», першы трэнер — Іванна Міхайлаўна Храмава. У 2005—2009 гадах навучэнец Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, трэнер — Міхаіл Анатолевіч Попел. З 2009 года спартсмен Віцебскай абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.
Скончыў у 2014 годзе Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. 26 чэрвеня 2015 года выканаў нарматыў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2016 г. на спаборніцтвах у памяць Р. І. Кліма ў горадзе Мінску, з вынікам 77.43 м.
Зараз праходзіць навучанне ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.
Асабістае жыццё Пражывае ў Гродне і Віцебску. Жанаты, дзяцей не мае.
Дасягненні Сярэбраны прызёр Кубка Еўропы па кіданнях 2016 года ў кіданні молата з вынікам 75,17 мСписочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год .
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняў 6 месца ў кіданні молата з вынікам 74,65 м.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняў 9 месца ў кіданні молата з вынікам 74,22 м.
2008 Чэмпіянат свету сярод юніёраў Быдгашч 5 месца кіданне молата 74,22 2009 Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі Каўнас 11 месца кіданне молата 65,62 2011 Кубак Еўропы па зімовых кіданнях Сафія 1 месцасярод моладзі да 23 гадоў кіданне молата 72,94 2011 Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі Острава 6 месца кіданне молата 71,84 2011 Універсіяда Шэньчжэнь 4 месца кіданне молата 72,23 2012 Кубак Еўропы па зімовых кіданнях Бар 2 месца кіданне молата 75,15 2013 Універсіяда Казань 6 месца кіданне молата 74,18 2014 Чэмпіянат Еўропы Цюрых 18 месца кіданне молата 72,14 2015 Кубак Еўропы па зімовых кіданнях Лейрыя 7 месца кіданне молата 70,71 2015 Універсіяда Кванджу 16px 3 месца кіданне молата 74,68 2016 Кубак Еўропы па кіданнях Арад 16px 2 месца кіданне молата 75,17
Спасылкі
Сергей Коломоец
Катэгорыя:Кідальнікі молата Беларусі Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава