Grypania spiralis — адзін з самых старажытных арганізмаў, акамянеласці якога датуюцца палеапратэразоем. Магчыма, арганізмы ўяўлялі сабой гіганцкія бактэрыі ці бактэрыяльныя калоніі, аднак велізарныя памеры (больш за 10 мм) і сталасць формы сведчаць аб тым, што акамянеласці маглі належаць эўкарыятычным водарасцям, якія, такім чынам, з’яўляюцца найстаражытнейшымі вядомымі эўкарыятычнымі арганізмамі.
Найбольш старажытныя рэшткі гэтага віду знойдзены ў пародах узростам 2,1 млрд гадоў жалезістай фармацыі Негауні ў недалёка ад г. Маркет, штат Мічыган, дзе выяўленыя сотні бачных няўзброеным вокам спіралепадобных вугляродзістых акамянеласцяў. Раней падобныя акамянеласці ўзростам 1,1—1,4 млрд гадоў былі знойдзены ў амерыканскім штаце Мантана, Кітаі (фармацыі Чуанліньгоу і ТуаншаньцзыСергеев В. Н. Окремнённые микрофоссилии докембрия: природа, классификация, фациальная приуроченность и биостратиграфическое значение. Автореферат диссертации. Москва, 2003. ) і Індыі. Найбольш верагодна, што Grypania з’яўляецца фотасінтэзуючай водарасцю.
Спасылкі Major Events in the History of Life
Катэгорыя:Мезапратэразой Катэгорыя:Неапратэразой Катэгорыя:Палеапратэразой Катэгорыя:Эўкарыёты