Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 183 — лагер НКУС/МУС СССР у Барысаве, у якім трымалі палонных салдат Вермахта, вайскоўцаў саюзных гітлераўскай Германіі армій і інтэрніраваных НКУС цывільных нямецкіх і венгерскіх грамадзян для выканання прымусовай працы. Дзейнічаў з лета 1944 гВ. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные // Белгазета 17.09.2001, № 36 (302). па пач. 1950-х. Ёсць звесткі, што ён быў разлічаны на 1 тыс. чалВ. Федорович Пленные немцы в белорусских лагерях // Naviny.by, але па факту яго прайшло значна больш людзей. Як і ў іншых аналагічных лагерах на тэрыторыі БССР у першыя гады была высокая смяротнасць сярод зняволенных лагеру, аб чым сведчыць падрабязны мамарыяльны ліст венграў памерлых у савецкіх лагерахmemorial list//Список венгерских граждан, умерших в советских лагерях для военнопленных. З другога боку, некалькі немцаў, якія рэгулярна перавыконвалі план работы, у прыватнасці, Эрнст Дзістрагрэфт, Франц Бруна, Карл Шыфер і Макс Больдэ атрымалі ў якасці прэміі па 50 рублёў і дадатковы камплект бялізныА. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 391.
Могілкі лагера лічыліся аднымі з найбуйнейшых з могілак для ваеннапалонных у Беларусі, параўнаць магчыма толькі з аналагічным некропалем у МасюкоўшчынеВ. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные // Белгазета 17.09.2001, № 36 (302). Пасля расфарміравання лагера, яны былі ліквідаваны. У 1979 г. астанкі 3479 чал. перанеслі на спецыяльныя могілкі за 3 км ад Барысава на тэрыторыі мясцовага лясніцтваА. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 405.
Гл. таксама Нямецкія вайсковыя могілкі 1941-1944 гг. пад Мінскам Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР Інтэрніраванне немцаў у ЗША Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР
183 Катэгорыя:Гісторыя Барысава