Іван Пракопавіч Гаманкоў (, в. Яўкіна, , Смаленская вобласць — , г. ) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Іван Гаманкоў нарадзіўся 27 лютага 1919 года ў весцы Яўкіна (цяпер — Шумяцкі раён Смаленскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1937 годзе скончыў Канстанцінаўскі шкляны тэхнікум у Данецкай вобласці, пасля чаго працаваў у Арцёмаўску на шкляным заводзе. У 1938 годзе Гаманкоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1939 годзе ён скончыў Маскоўскае вучылішча пагранвойскаў. З першага дня Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах. Са снежня 1941 па верасень 1943 года ваяваў у партызанскім атрадзе на радзіме. За час вайны два разы прызнаваўся загінулым, абодва разы яго родным прыходзілі пахаванкі. Да красавіка 1945 года капітан Іван Гаманкоў камандаваў ротай 986-га стралковага палка 230-й стралковай дывізіі 5-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час штурму Берліна.
24 красавіка 1945 года Гаманкоў разам са сваёй ротай пераправіўся праз Шпрэе, захапіў на процілеглым беразе апорны пункт і адбіў некалькі варожых контратак. У тым баі ротай было знішчана 12 артылерыйскіх гармат, 5 кулямётаў, 3 мінамёты, а таксама больш за 120 салдат і афіцэраў праціўніка. Гаманкоў атрымаў раненне, але поля бою не пакінуў, працягваючы кіраваць дзеяннямі роты.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года «за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях за Берлін» капітан Іван Гаманкоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 8774.
Пасля заканчэння вайны Гаманкоў быў звольнены ў запас. У 1951 годзе ён скончыў Вышэйшую школу прафсаюзнага руху. Пражываў у Маскве, знаходзіўся на прафсаюзнай і гаспадарчай рабоце. Памер 8 лістапада 1980 года, пахаваны на Міцінскіх могілках Масквы.
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалеў.
Літаратура
Герои тревожных рассветов. Киев, 1978.
Катэгорыя:Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пяхотнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шумяцкім раёне