Леў VII (; ? — ) — Папа Рымскі з 3 студзеня 936 па 13 ліпеня 939 года. Восьмы Папа перыяду парнакратыі.

Біяграфія Рымлянін, належаў да ордэна бенедыкцінцаў.

У 932 годзе ўладу ў Рыме захапіў Альберых II Спалецкі. Прысвоіўшы сабе тытул Princeps atque Senator omnium Romanorum, ён узяў у свае рукі свецкую ўладу над горадам і нават стаў чаканіць манеты са сваёй выявай. Самым важным палітычным крокам Альберыха быў шлюб у 935 годзе з Альдай, дачкой свайго лютага ворага, Гуга Арльскага, караля Італіі. Вяселле спрыяла іх прымірэнню. Адначасова з узмацненнем свецкай улады Альберых узяў пад свой кантроль і духоўную, узвёўшы на папскі пасад Льва і чацвярых яго пераемнікаў.

Папства Леў быў абраны Папам у снежні 935 года. Аднак з самага пачатку пантыфікату Альберых узяў на сябе і паўнамоцтвы рэлігійнага лідара Рыма. Так, ён ад імя Папы падтрымаў Клюнійскі рух, накіраваны на павышэнне манаскай дысцыпліны. Пры гэтым Альберых пераследаваў і чыста палітычныя мэты, імкнучыся праз рэлігійныя догматы зламаць сілу баронаў, якія валодалі вялікімі маёнткамі блізу Рыма.

Адзіны дакумент Папы Льва, які захаваўся для нашчадкаў, — гэта яго падзяка Альберыху, у якой той апісаны як «міласэрны», «каханы духоўны сын» і «слаўны прынц рымлян».

Леў заахвочваў развіццё манастыроў, блаславіў арцыбіскупа Майнца Фрыдрыха выгнаць іўдзеяў з Германіі.

Леў VII памёр 13 ліпеня 939 года пасля трох з паловай гадоў свайго папства і пахаваны ў базіліцы Святога Пятра.

Катэгорыя:Папы Рымскія