Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

Пабудавана ў 1876 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма.

Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая кампазіцыя складаецца з двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, апсіды. Шатровыя пакрыцці званіцы і малітоўнай залы завершаны макаўкамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны аркатурнымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Міхайлоўшчына Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:1876 год у Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ашмянскага раёна Катэгорыя:Храмы Лідскай епархіі