Кантыненты (ад , р.скл. continentis) або мацерыкі — найбуйнейшыя масівы сушы Зямлі, большая частка якіх не пакрыта акіянам, а ўскраіны знаходзяцца ніжэй узроўню акіяна.
У геалагічным сэнсе кантынент адпавядае буйнаму блоку кары кантынентальнага тыпу і змяшчае, апроч сушы, таксама тэрыторыю прылеглай мацерыковай ускраіны, шэльфа, і змешчаных на ім астравоўГеография. Современная иллюстрированная энциклопедия. — М.: Росмэн. Под редакцией проф. А. П. Горкина. 2006.. Абрысы кантынентаў змяняюцца ў геалагічным часе. Мацерыкі, што існавалі на Зямлі ў ранейшыя эпохі, завуцца палеакантынентамі.
Як раўназначны або блізкі да паняцця «кантынент» таксама ўжываецца тэрмін «мацярык».
Тэрміналогія thumb|300px|Падзел на часткі свету thumb|300px|Параўнанне плошчы і насельніцтва Таксама Зямлю падзяляюць на часткі свету. Гэта дзяленне ўзнікла ў эпоху геаграфічных адкрыццяў, мараплаўцы паступова адкрывалі ўсё новыя і новыя зямлі, як уперад казалі, новыя «часткі свету». У адрозненне ад дзялення на мацерыкі, два кантыненты (мацерыкі) Паўночная Амерыка і Паўднёвая Амерыка ўтвараюць адну частку свету — Амерыку, а дзве часткі свету Еўропа і Азія знаходзяцца на адным кантыненце (мацерыку) — Еўразіі. Мяжа паміж Еўропай і Азіяй праходзіць па Уральскіх гарах, затым рацэ Эмбе да Каспійскага мора, рэках Кума і Маныч да вусця ракі Дон і далей па берагах Чорнага і Міжземнага мораў. Апісаная вышэй мяжа Еўропа—Азія не з’яўляецца бясспрэчнай, гэта толькі адзін з некалькіх прынятых варыянтаў.
У адрозненне ад мацерыка, частка свету ўключае ў сябе таксама блізкія да мацерыка астравы, прычым блізкасць маецца на ўвазе па гістарычнай традыцыі, а адлегласць можа быць і вялікая. У геалогіі да кантынента часта адносяць таксама подводную ўскраіну мацерыка, уключаючы астравы, размешчаныя на ёй.
У англійскай і некаторых іншых мовах словам continent пазначаюць як кантыненты, так і часткі свету.
У геалогіі да мацерыка часта адносяць таксама падводную ўскраіну мацерыка, уключаючы астравы, размешаныя на ёй. Мацерыкі з тэктанічнага пункту погляду — пляцоўкі літасферы, мелыя кантынентальную будову зямной карыСтатья на «Планета Земля».
Кантынент (непарыўны, суцэльны), у адрозненне ад мацерыка, — бесперапынны масіў сушы, не падзелены морам. Межы кантынента не могуць праходзіць па сушы. Кантынентаў чатыры: Стары Свет (Еўразія і Афрыка), Новы Свет (Паўночная Амерыка і Паўднёвая Амерыка), Аўстралія, Антарктыда.
Існуе таксама падобнае гісторыка-культурнае паняцце «часткі свету». На мацерыку Еўразія месцяцца дзве часткі свету — Еўропа і Азія, а частка свету Амерыка уключае два мацерыкі — Паўднёвую і Паўночную Амерыкі. Свет дзеліцца на шэсць частак свету: Азія, Афрыка, Амерыка, Еўропа, Аўстралія і Акіянія, Антарктыка (Антарктыда з узбярэжнымі морамі і выспамі). Часам Акіянію і Арктыку вылучаюць у асобныя часткі свету.
Мяжа паміж Еўропай і Азіяй з поўначы на поўдзень праходзіць па Уральскіх горах, потым па рацэ Эмба да Каспійскага мора, на поўнач ад Каўказа — па рэках Кума і Маныч да Азоўскага мора, далей — па Чорным і Міжземным морах. Апісаная вышэй мяжа не з’яўляецца бясспрэчнай — гэта толькі адзін з некалькіх прынятых у свеце варыянтаў.
Кантынентальныя мадэлі У свеце існуе некалькі традыцый падзелу Зямлі на мацерыкі і часткі свету.
<center> {| class="wikitable" style="margin:auto; text-align:center;" |- ! colspan="9" | Лік кантынентаў у розных традыцыях |- | style="background:#fff;" colspan="9"|Колерамі вылучаны часткі сушы, што выдзяляюцца ў кантыненты ў розных культурах
|style="text-align:left;"|4 кантыненты |colspan="3" | Афраеўразія |colspan="2" | Амерыка || Антарктыда || Аўстралія |- |style="text-align:left;"|5 кантынентаўOcéano Uno, Diccionario Enciclopédico y Atlas Mundial, «Continente», page 392, 1730. ISBN 84-494-0188-7Los Cinco Continentes (The Five Continents), Planeta-De Agostini Editions, 1997. ISBN 84-395-6054-0 || Афрыка |colspan="2" | Еўразія |colspan="2" | Амерыка || Антарктыда || Аўстралія |- |style="text-align:left;"|6 кантынентаў || Афрыка || Еўропа || Азія |colspan="2" | Амерыка || Антарктыда || Аўстралія |- |style="text-align:left;"|6 кантынентаў«Continent». The Columbia Encyclopedia. 2001. New York: Columbia University Press — Bartleby. || Афрыка |colspan="2" | Еўразія || Паўночная Амерыка || Паўднёвая Амерыка || Антарктыда || Аўстралія |- |style="text-align:left;"|7 кантынентаўWorld, National Geographic — Xpeditions Atlas. 2006. Washington, DC: National Geographic Society.The World — Continents , Atlas of Canada«Continent». Encyclopædia Britannica. 2006. Chicago: Encyclopædia Britannica, Inc.The New Oxford Dictionary of English. 2001. New York: Oxford University Press.«Continent ». MSN Encarta Online Encyclopedia 2006.. 2009-10-31.«Continent». McArthur, Tom, ed. 1992. The Oxford Companion to the English Language. New York: Oxford University Press; p. 260. || Афрыка || Еўропа || Азія || Паўночная Амерыка || Паўднёвая Амерыка || Антарктыда || Аўстралія
Мадэль сямі кантынентаў папулярная ў Кітаі, Індыі, часткова ў заходняй Еўропе і ў англамоўных краінах. Мадэль шасці кантынентаў са з’яднанай Амерыкай («Часткі свету») папулярная ў іспанамоўных краінах і частцы ўсходняй Еўропы, улучаючы Грэцыю з яе пяцікантынетальнай мадэллю (пяць населеных кантынентаў) official Greek Paedagogical Institute 6th grade Geography textbook, 5+1 continents combined-America model, Pankosmios Enyklopaidikos Atlas, CIL Hellas Publications, ISBN 84-407-0470-4, page 30, 5+1 combined-America continents model, Neos Eikonographemenos Geographikos Atlas, Siola-Alexiou, 6 continents combined-America model, Lexico tes Hellenikes Glossas, Papyros Publications, ISBN 978-960-6715-47-1, lemma continent(epeiros), 5 continents model, Lexico Triantaphyllide online dictionary , Greek Language Center (Kentro Hellenikes Glossas), lemma continent(epeiros), 6 continents combined-America model, Lexico tes Neas Hellenikes Glossas, G.Babiniotes, Kentro Lexikologias(Legicology Center) LTD Publications , ISBN 960-86190-1-7, lemma continent(epeiros), 6 continents combined-America model.Note and clarification on the above: the sometimes used in Greece 5 and 5+1 continents models mentioned above are equivalent to the 6 (inhabited) continents combined-America model excluding/including (separately mentioning) the uninhabited and once lesser-known or unknown Antarctica (just like the Olympic Circles-Logo); they don’t refer to some other 5 or other number continent modeling scheme..
Кантынент Даўжыня (км з усходу на захад, і з поўдня на поўнач, па перыферыі) Доля сушы Насельніцтва Доля насельніцтва Шчыльнасць насельніцтва Афраеўразія 1644,9x822,45. 58 %. 71 %. 95. Амерыка 833,2х416,6. 29 %. 12 %. 22,1. Акіянія 491,2х245,6 8 %. 8 % 3.2
Еўразія
Еўразія — самы вялікі мацярык на Зямлі, і адзіны, які абмываецца чатырма акіянамі: на поўдні — Індыйскім, на поўначы — Паўночным Ледавітым, на захадзе — Атлантычным, на ўсходзе — Ціхім. Кантынент знаходзіцца ў Севернам паўшар'і паміж 9° з. д. і 169° з. д., пры гэтым частка астравоў Еўразіі знаходзіцца ў Паўднёвым паўшар'і. Большая частка кантынентальнай Еўразіі ляжыць у Усходнім паўшар'і, хоць крайнія заходні і ўсходні пункты мацерыка знаходзяцца ў Заходнім паўшар'і. Еўразія працягнулася з захаду на ўсход на 10,5 тыс. км, з поўначы на поўдзень — на 5,3 тыс. км, пры плошчы 53,6 млн км². Гэта больш як траціна плошчы ўсёй сушы планеты. Плошча астравоў Еўразіі набліжаецца да 2,75 млн км².
Змяшчае дзве часткі свету: Еўропу і Азію. Лінію мяжы паміж Еўропай і Азіяй найчасцей праводзяць па ўсходніх схілах Уральскіх гор, рацэ Урал, рацэ Эмба, паўночна-заходняму ўзбярэжжу Каспійскага мора, рацэ Кума, Кумо-Маныцкай западзіне, рацэ Маныч, усходнім узбярэжжы Чорнага мора, паўднёваму ўзбярэжжу Чорнага мора, праліву Басфор, Мармуроваму моры, праліву Дарданэлы, Эгейскаму і Міжземнаму морам, Гібралтарскаму праліву. Гэты падзел склаўся гістарычна. У прыродным дачыненні рэзкай мяжы паміж Еўропай і Азіяй не існуе. Кантынент з’яднаны бесперапыннасцю сушы, што склалася на цяперашні момант тэктанічнай кансалідаванасцю і адзінствам шматлікіх кліматычных працэсаў.
Паўночная Амерыка
Паўночная Амерыка (, , , ) — адзін з кантынентаў планеты Зямля, размешчаны на поўначы Заходняга паўшар'я Зямлі. Паўночная Амерыка абмываецца на захадзе Ціхім акіянам з Берынгавым морам, залівамі Аляска і Каліфарнійскім, на ўсходзе Атлантычным акіянам з морамі Лабрадор, Карыбскім, залівам Святога Лаўрына і Мексіканскім, на поўначы — Паўночным Ледавітым акіянам з морамі Бофарта, Бафіна, Грэнландскім і Гудзонавым залівам. З захаду кантынент адлучаны ад Еўразіі Берынгавым пралівам. На поўдні мяжа паміж Паўночнай і Паўднёвай Амерыкай праходзіць праз Панамскі перашыек.
У склад Паўночнай Амерыкі ўлучаюць таксама шматлікія астравы: Грэнландыю, Канадскі арктычны архіпелаг, Алеуцкія астравы, востраў Ванкувер, архіпелаг Аляксандра і іншыя. Плошча Паўночнай Амерыкі разам з астраамі 24,25 млн км², без астравоў 20,36 млн км².
Паўднёвая Амерыка
Паўднёвая Амерыка (, , , , , , ) — паўднёвы кантынент у Амерыцы, размешчаны галоўным чынам у Заходнім і Паўднёвым паўшар'ях планеты Зямля, тым не менш, часткова кантынент знаходзіцца і ў Паўночным паўшар'і. Абмываецца на захадзе Ціхім акіянам, на ўсходзе — Атлантычным, з поўначы абмяжоўваецца Паўночнай Амерыкай, мяжа паміж Амерыкамі праходзіць па Панамскім перашыйку і Карыбскім моры.
У склад Паўднёвай Амерыкі таксама ўваходзяць розныя астравы, большасць з якіх прыналежыць краінам кантынента. Карыбскія тэрыторыі адносяцца да Паўночнай Амерыкі. Краіны Паўднёвай Амерыкі, якія мяжуюць з Карыбскім морам — улучаючы Калумбію, Венесуэлу, Гаяну, Сурынам і Французскую Гвіяну — вядомыя як Карыбская Паўднёвая Амерыка.
Найважнейшымі рачнымі сістэмамі ў Паўднёвай Амерыцы з’яўляюцца Амазонка, Арынока і Парана, агульны басейн якіх складае 7 000 000 км² (плошча Паўднёвай Амерыкі 17 800 000 км²). Большасць азёр Паўднёвай Амерыкі знаходзяцца ў Андах, самым буйным і высокім у свеце суднаходным возерам з’яўляецца Тытыкака, на мяжы Балівіі і Перу. Самым вялікім паводле плошчы з’яўляецца возера Маракайба ў Венесуэле, яно таксама і адно з найстаражытнейшых на планеце.
У Паўднёвай Амерыцы знаходзіцца самы высокі вадаспад у свеце — Анхель. На мацерыку размяшчаецца і самы магутны вадаспад — Ігуасу.
Плошча кантынента — 17,8 млн км² (4-е месца сярод кантынентаў).
Афрыка
Афрыка — другі паводле плошчы мацярык пасля Еўразіі, які абмываецца Міжземным морам з поўначы, Чырвоным — з паўночнага ўсходу, Атлантычным акіянам з захаду і Індыйскім акіянам з усходу і поўдня. Афрыкай завецца таксама частка свету, якая складаецца з мацерыка Афрыка і прылеглых астравоў.
Афрыканскі кантынент перасякае экватар і некалькі кліматычных зон; гэта адзіны кантынент, што працягнуўся ад паўночнага субтрапічнага кліматычнага пояса да паўднёвага субтрапічнага. Праз недахоп дажджэй і арашэння — роўна як ледавікоў ці ваданоснага гарызонту горных сістэм — натуральнага рэгулявання клімату нідзе, апроч узбярэжжаў, практычна не назіраецца.
Аўстралія
Аўстралія (ад — «паўднёвы») — кантынент, які знаходзіцца ва Усходнім і Паўднёвым паўшар'ях Землі. Уся тэрыторыя мацерыка з’яўляецца асноўнай часткай дзяржавы Аўстралійскі Саюз. Мацярык уваходзіць у частку свету Аўстралія і Акіянія. Паўночнае і ўсходняе ўзбярэжжы Аўстраліі абмываюць моры Ціхага акіяна: Арафурскае, Каралавае, Тасманава, Тыморскае; заходняе і паўднёвае — Індыйскі акіян. Блізу Аўстраліі знаходзяцца буйныя астравы Новая Гвінея і Тасманія. Уздоўж паўночна-усходняга ўзбярэжжа Аўстраліі больш за 2000 км цягнецца самы вялікі ў свеце каралавы рыф — Вялікі Бар'ерны рыф.
Антарктыда
Антарктыда ( — процілегласць Арктыдзе) — кантынент, які знаходзіцца на самым поўдні Землі, цэнтр Антарктыды прыкладна супадае з паўднёвым геаграфічным полюсам. Антарктыду абмываюць воды Паўднёвага акіяна. Антарктыдай завуць таксама частку свету, якая складаецца з мацерыка Антарктыды і прылеглых астравоў.