Дане́цк () — горад (з 1951 года) у Расіі, абласнога падпарадкавання ў складзе Растоўскай вобласці. Назва па размяшчэнні на рацэ Северскі Данец.

Геаграфія Горад размешчаны ля паўночна-усходніх адгор’яў Данецкага кража на рацэ Северскі Данец, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Ізварына, за 171 км на поўнач ад Растова-на-Доне.

Гісторыя Заснаваны данскімі казакамі ў 1681 годзе як станіца Гундароўская. З 1945 года — рабочы пасёлак, а з 1951 — горад Гундараўка. У 1955 годзе перайменаваны ў Данецк. Насельніцтва

Эканоміка Экскаватарны завод, цагельня.

Вядомыя асобы Ігар Альлеравіч Крывалапчук (нар. 1960) — беларускі фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (2008), кандыдат педагагічных навук (1989), прафесар.

Літаратура Донецк //

Спасылкі Сайт адміністрацыі горада Данецка

Катэгорыя:Гарады Растоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1681 годзе