Атаба́скі, або атапа́скі () — група карэнных народаў Паўночнай Амерыкі, якія размаўляюць на атабаскіх мовах сям’і на-дэне. Жывуць пераважна ў ЗША і Канадзе. Агульная колькасць — каля авек (1990 год).

Этымалогія Назва атабаска (āthap-āsk-ā-w) паходзіць з мовы кры і значыць «трава тут і там». Першапачаткова яна належала да возера Атабаска ў Канадзе. У 1836 годзе была вылучана галіна атабаскіх моў. У навуковай літаратуры народы, якія размаўлялі на іх, сталі называцца атабаскаміKrauss M., The Name Athabaskan . Самі атабаскі не карыстаюцца агульнай саманазвай.

Гісторыя Атабаскі з’яўляюцца нашчадкамі дзвюх міграцый чалавека з Азіі ў Новы Свет. Першая, найбольш буйная, адбылася каля 15 тысяч гадоў таму праз Берынгію. Відавочна, яна ўяўляла сабою некалькі хваль перасяленцаў і ў выніку спарадзіла большасць індзейскіх народаў Амерыкі. У другой палове XX ст. лінгвісты выявілі сувязь паміж мовамі атабаскаў і кетаўEdward Vajda, A Siberian link with Na-Dene languages. Першапачаткова меркавалася, што гэта наступства існавання ў Берынгіі агульнай енісейскай—на-дэне супольнасціMark A. Sicoli, Gary Holton, Linguistic Phylogenies Support Back-Migration from Beringia to Asia, якая распалася на 2 галіны. Адна вярнулася ў Азію. Другая — продкі атабаскаў, хайда і тлінкітаў — насялілі поўнач Амерыкі. Палеагенетыкі часткова пацвердзілі высновы лінгвістаў. Яны выявілі прымешак пазнейшых перасяленцаў. Мяркуецца, што другая міграцыя перасяленцаў адбылася каля 6 тысяч — 10 тысяч гадоў тамуNative American mitochondrial DNA analysis indicates that the Amerind and the Nadene populations were founded by two independent migrations, калі Берынгіі ўжо не існавала. Такім чынам, яе прадстаўнікі былі выхадцамі з Азіі, якія перасеклі Берынгаў праліў і змяшаліся з прадстаўнікамі першай міграцыі.

Культура старажытных атабаскаў абапіралася на паўвандроўны лад жыцця субарктычных паляўнічых, рыбаловаў і збіральнікаў. Каля 500—800 гадоў таму група атабаскаў перасялілася з поўначы на Вялікія раўніны. Нягледзячы на малую колькасць, яны здолелі адаптавацца да новых умоў і пашырыць свой уплыў. Лінгвісты таксама вызначылі магчымасць перасялення атабаскаў уздоўж узбярэжжа ў бок Каліфорніі. Знаходка ў Юце дзіцячых макасінаў, якія адносяцца да прамежку паміж XII ст. і XIII ст. і маюць крой, характэрны для арктычных рэгіёнаўUtah Cave Full of Children’s Moccasins Sheds Light on Little-Known Ancient Culture , можа сведчыць пра тое, што перасяленне закранала паўднёвыя раёны.

Мяркуецца, што поспех перасяленцаў быў абумоўлены саслабленнем мясцовых жыхароў у выніку засухіAthapaskan Migration To Southwest U.S. Illuminated With Y Chromosome Study. Яны перанялі ў тубыльцаў некаторыя звычаі земляробства. У XVII ст. асвоілі конегадоўлю. Выкарыстанне коней зрабіла эфектыўным паляванне на буйных капытных, у тым ліку бізонаў, палепшыла мабільнасць. Нашчадкамі перасяленцаў на поўдзень з’яўляюцца сучасныя апачы і наваха. Акрамя таго, назіралася міграцыя паўночных атабаскаў на ўсход, дзе на тэрыторыі Канады склалася асобная ўсходняя моўная група атабаскаў. Ціхаакіянскую лінгвістычную групу склалі перасяленцы ў Каліфорніі і Арэгоне.

Першыя пісьмовыя звесткі аб паўднёвых атабасках пакінулі іспанскія місіянеры ў XVI ст. У XVIII ст. рух атабаскаў на поўдзень выклікаў працяглую вайну паміж імі і іспанцамі. У 1749 г. апачы заключылі мір з іспанцамі і атрымалі дазвол насяляць ТэхасApache Indians. У 1774 г. наваха выгналі іспанскіх каланістаў з Нью-Мексіка, што выклікала далейшыя ваенныя дзеянні. Пасля далучэння Тэхаса і Нью-Мексіка да ЗША пачаўся канфлікт паміж паўднёвымі атабаскамі і амерыканскай арміяй і каланістамі ў 1848—1886 гг. Ён скончыўся прымусовым перасяленнем апачаў і наваха ў федэральныя рэзервацыі.

Сталыя кантакты паўночных і ўсходніх атабаскаў з еўрапейскімі гандлярамі ўсталяваліся толькі ў канцы XVIII ст. У другой палове XIX ст. пачалося асваенне іх тэрыторый амерыканскімі і канадскімі пасяленцамі і здабытчыкамі золата. Уключэнне атабаскаў у склад Канады і ЗША суправаджалася значнымі зменамі лада жыцця.

Спіс атабаскаў Апачы Атабаскі Аляскі Атабаскі Вугровай ракі Гвічын Данэ-заа Догрыб Дэнаіна Каска-дэна Ката Матоле Наваха Падукі Славі Тагіш Талова Тальтан Тутутні Тутчонэ Хупа Цуутына Чыпеўян

Спасылкі Athabaskan (Na-Dene) Language Family Discovery of the Athabascan Origin of the Apache and Navajo Languages Athabascan Culture ATHABASCAN CULTURES OF ALASKA

Катэгорыя:Народы ЗША Катэгорыя:Народы Канады