Вера Канстанцінаўна (, Паўлаўск—, , каля Нью-Ёрка), расійская княгіня, малодшая дачка вялікага князя Канстанціна Канстанцінавіча і вялікай княгіні Лізаветы Маўрыкіеўны, праўнучка імператара Мікалая I.

thumb|злева|Вера Канстанцінаўна Пасля смерці бацькі ў 1915 годзе разам з маці жыла ў Мармуровым палацы да рэвалюцыі. У 1918 годзе яны з’ехалі з Расіі ў Швецыю, затым у Бельгію, а пасля — у Германію. У 1945—1951 года працавала перакладніцай у англійскім аддзяленні Чырвонага Крыжа, у 1951 пераехала ў Нью-Ёрк.

Замужам не была, дзяцей не мела. Амерыканскае грамадзянства не прыняла. Апошнія гады жыцця правяла ў руска-амерыканскім доме састарэлых, дзе і памёрла.

Катэгорыя:Раманавы