Куто́к (, ) — прыпыначны пункт Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчаны ў вёсцы Мікалаеўка.

Апошні прыпыначны пункт перад беларуска-ўкраінскай мяжой на лініі Гомель — Бахмач (наступная станцыя з украінскага боку - Дзеравіны).

У 2016 годзе да станцыі хадзіла 3 прыгарадных дызель цягніка штодзень, аднак станам на 2024 год прыгарадных паяздоў да станцыі Куток не ходзіць. Бліжэйшы дзеючы прыпыначны пункт — Церахоўка (7 км ад станцыі).

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Добрушскага раёна Катэгорыя:Мікалаеўка (Добрушскі раён)