Міхаіл Іосіфавіч Чахоўскі ( — пасля (?)) — беларускі архітэктар. Прадстаўнік архітэктуры класіцызму. Аўтар праектаў пабудоў у Чэрвені, Мазыры, Вілейцы, Бабруйску, Слуцку, Пінску, Барысаве. У 1805—1825 гадах працаваў мінскім губернскім архітэктарамДойлідства Беларусі. Частка 1 (А-БЯРОЗА) . Тытулярны саветнік.
Біяграфія У 1804—1831 гадах займаўся архітэктурнай практыкай у Мінску.
Пасля пажару 1809 года займаўся аднаўленнем будынка Троіцкага манастыра базыльянак, з прыбудовай да яго з усходу галерэі.
На заказ Мінскага дабрачыннага таварыства архітэктар М. Чахоўскі распрацаваў праект пабудовы на рыначным Траецкім пляцы комплексу касцёла і шпіталя сясцёр міласэрнасці. Гэты комплекс быў пабудаваны ў 1811 годзе. Дамінантай архітэктурнага ансамбля з’яўляўся велізарны касцёл у стылі ампір, па баках да якога прылягалі манастырскія карпусыСувораўскае ваеннае вучылішча . // Сайт «Мінск стары і новы». ..
У 1814 годзе распрацаваў праект новага каменнага касцёла Святой Тройцы, арыентаванага галоўным фасадам на вуліцу Траецкую, але на пабудову храма не хапіла сродкаў. Вядома, што на вуглу Аляксандраўскай і Траецкай быў збудавана аднапавярховы каменны будынак плябаніі з вялікім склепам і дзве невялікія крамы, а таксама драўляныя гаспадарчыя пабудовы Дзянісаў У. М. Першы касцёл // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — : БЕЛТА, П15 2001. — С. 310..
М. Чахоўскі з’яўляецца верагодным аўтарам праекту мінскіх гандлёвых радоў, пабудаваных у 1810—1817 гадах.
У 1817—1825 гадах Мінскі губернскі архітэктар.
У 1819 годзе правёў рэканструкцыю мінскай ратушы, калі да яе паўднёва-ўсходняга фасада прыбудавалі арыгінальную агароджу, упрыгожаную ляпным дэкорам і маляўнічымі кампазіцыямі.
У 1824 годзе склаў праект рамонту і частковай рэканструкцыі Петрапаўлаўскай царквы ў МінскуЧахоўскі Міхаіл Іосіфавіч.
Разам з Казімірам Хршчановічам кіраваў будаўніцтвам Пішчалаўскага замкаТурэмныя вежы ня вытрымалі.
М. Чахоўскі згадваецца, як губернскі архітэктар, яшчэ ў 1825 годзе, але яго далейшы лёс невядомы.
Творчасць Работы: праекты будынка ўрадавай установы і будынка павятовага і ніжняга земскага суда ў Чэрвені (1803—1806), флігеля для павятовага казначэйства ў Мазыры (1804), будаўніцтва духоўнай семінарыі (з А. Мельнікавым) і дома К. Шэмета па вул. Францысканскай у Мінску (1803), праекты будынкаў урадавай установы для Вілейкі, казначэйства і гараднічага праўлення для Бабруйска, 2-павярховага корпуса і 3 флігеляў для казначэйства і гараднічага праўлення ў Слуцку, дома гараднічага ў Пінску (усе 1806), моста цераз р. Свіслач у Мінску (1812), вайсковых пабудоў у Мінску і дваранскага дома ў Бабруйску (1814), корпуса ўрадавай установы і казначэйства ў Пінску і будынка ўрадавай установы з архівам і казначэйства ў Барысаве (1817), праект рамонту і частковай рэканструкцыі Кацярынінскай (Петрапаўлаўскай) царквы ў Мінску (1824).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Мінскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мазыра Катэгорыя:Архітэктары Чэрвеня Катэгорыя:Архітэктары Вілейкі Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Архітэктары Слуцка Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі