Рабко́р (, ) — тупіковая станцыя Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана ў пасёлку Рабкор; на лініі Бабруйск - Рабкор.
Гісторыя Заснавана ў 1932 годзе, на лініі Бабруйск — Старушкі. Напачатку будаўніцтва чыгункі станцыя мела назву Ударная, пазней у гонар доблесці моладзі Рудабельшчыны па прапанове М. А. Ляўкова, які прысутнічаў на адкрыцці чыгункі, яе перайменавалі ў Рабкор (). Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у чэрвені-жніўні 1941 года, разам з часткамі Чырвонай Арміі чыгуначную станцыю абараняў батальён добраахвотнікаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Акцябрскага раёна Катэгорыя:Рабкор