Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля (, в. Падомша, Брэсцкі павет — ) — старшыня калгаса «Савецкая Беларусь», двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1971, 23.05.1987). Заслужаны работнік культуры БССР (1977).
Біяграфія Нарадзіўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша, у гміне Дзмітровічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (зараз Камянецкі раён Беларусі).
У 1945—1951 гадах служыў у Савецкай Арміі.
Скончыў 2-гадовы эканамічны факультэт пры Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадарскі. Працаваў у камсамольскіх органах Брэста — другі сакратар гаркама ЛКСМБ (1951—1955), потым - намеснік старшыні калгаса імя Молатава (Камянецкі раён).
21 лютага 1956 года на агульным сходзе абраны старшынёй калгаса «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. З 2006 года — ганаровы старшыня калгаса (пасля сельскагаспадарчага кааператыва) «Савецкая Беларусь». У сакавіку 2006 г. быў звольнены, што для многіх было нечаканым. Сам Уладзімір Лявонцьевіч, пракаментаваў журналістам сваю адстаўку так: «Я ім даўно ўжо нязручны быў»Памёр 90-гадовы Уладзімір Бядуля. 18 мая 2017 года, рашэннем Камянецкага раённага Савета дэпутатаў У. Бядулю было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна» за асаблівыя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, высокія дасягненні ў вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай і грамадскай дзейнасці.
Член КПСС у 1955—1991 гадах. Член ЦК Партыі камуністаў беларускай (1990—1991). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971, 1985—1990), Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII-га склікання (1995—1996). Народны дэпутат СССР (1989—1991). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе з’яўляўся членам Камісіі па рэгіянальнай палітыцы.
Узнагароды і званні Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1971, 23.05.1987). Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананні 5-гадовага плана продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі. 2 ордэна Леніна (1971, 23.05.1987) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў Беларускі ордэн Францыска Скарыны медалі Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977)
Памяць У горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці ўсталяваны бронзавы бюст У. Л. Бядулі.
У 1985 годзе зняты дакументальны фільм «Здравствуйте, это Бедуля говорит» (рэжысёр М. Галдоўская)Голдовская Марина Евсеевна — Эл.ресурс russiancinema.ru Голдовская М. Женщина с киноаппаратом // Искусство кино, 1991, № 6. С. 70-77. , у 2007 годзе — дакументальны фільм «Владимир Бедуля» (рэжысёр А. Алай). Прэм’ера фільму «Владимир Бедуля» адбылася ў «Доме кіно» (Мінск) у маі 2007.
Літаратура Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.
Спасылкі «Высокие» гости и лица Белагро’09
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Камянецкім раёне Катэгорыя:Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Камянецкага раёна Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР