Ру́дзенск (, ) — станцыя Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Размешчана ў гарадскім пасёлку Рудзенск.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя з чыгуначнай станцыі штогод адпраўлялася каля 1 млн. пудоў груза, пераважна дровы, піламатэрыялы, будаўнічы лес.
У Першую сусветную вайну ў жніўні-верасні 1915 года адбыліся хваляванні салдат Заходняга фронту і ў першай палове жніўня 1915 года адбыўся пагром, учынены навабранцамі рускай арміі, да якіх далучыліся чыгуначныя служачыя.
У снежні 2013 года была праведзена рэканструкцыя вакзала станцыіДым, М., Зеневіч, М. Рудзенск у мроях: Штрых-партрэт аднаго з гарадоў-спадарожнікаў Мінска / Мікалай Дым, Мікалай Зеневіч // Народная воля. — 2017. — № 17 (4166). — 28 лютага. — С. 3..
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Рудзенск