Светлаго́рск-на-Бярэзіне (, ) — станцыя Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана ў горадзе Светлагорску.

Гісторыя Пачатак развіцця чыгункі на гэтым месцы пачаўся ў 1912 годзе, калі быў пабудаваны ўчастак Жлобін — Калінкавічы (частка Санкт-Пецярбург — Адэса). У месцы перасячэння дарогі з буйной ракой Бярэзіна ўзнікла станцыя «Шацілкі».

Падчас Другой сусветнай вайны, 24 снежня 1943 года адбылася бітва на станцыі між 616 стралковым полкам Рэчыцкай страловай дывізіі і нямецкімі захопнікамі, у якой знішчылі 24 танка апошніх.

У 50-ыя гады 20-га стагоддзя з пачаткам буйной камсамольскай будоўлі спачатку Васілевіцкай ДРЭС, а затым шэрагу буйных прадпрыемстваў «Хімвалакно», «Цэлюлозна-кардонны камбінат» атрымаў развіццё як пасёлак (з 1961 г — горад Светлагорск), неўзабаве станцыя перайменавана ў Светлагорск-на Бярэзіне. Да прадпрыемстваў пабудавана прамысловая тупіковая галінка якая мае дзве станцыі «Корд» і «ДРЭС», таксама шырока развіта сетка пад’язных шляхоў.

У 1975 годзе пабудавана другая платформа.

21 чэрвеня 2020 года пушчаны электрыфікаваны ўчастак Жлобін-Падольскі — Светлагорск.

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Светлагорскага раёна Катэгорыя:Транспарт Светлагорска