Генадзь Аркадзевіч Космач ( — ) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся 7 ліпеня 1953 года ў вёсцы Талуі Маладзечанскага раёна Мінскай вобласціКосмач Геннадий Аркадьевич // Издательство Аверсэв ў сялянскай сям’і Аркадзя Сцяпанавіча і Ніны Рыгораўны (у дзявоцтве Васюта) Космачаў. Брат гісторыка Веніяміна Космача (нар. 1959).

У 1976 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. З 1979 года працаваў на гістарычным факультэце БДПУ імя Максіма Танка.

У 1979 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Барацьба Камуністычнай партыі Аўстрыі супраць рэакцыі і фашызму ў 1924—1929 гг.». У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Працоўны клас у палітыцы кіруючых буржуазных партый Германіі ў 1924—1929 гг.». З 1993 года — загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыіКафедра новой и новейшей истории // Abiturient.by. У 1994 г. у сааўтарстве з жонкай выдаў кнігу «Трагедыя куміраў рэвалюцыіТрагедия кумиров революции : Страницы политических биографий Н. И. Бухарина, А. И. Рыкова, Л. Д. Троцкого» дзе былі апісаны палітычныя біяграфіі М. І. Бухарына, А. І. Рыкава і Л. Д. Троцкага. З 2004 года — загадчык кафедры новай і найноўшай гісторыі. З 2015 г. — прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі.

Памёр у 2016 гМихаил СТРЕЛЕЦ Геннадий Космач был гордостью нашей страны // Брестская газета.

Навуковая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў — найноўшая гісторыя Германіі, гісторыя міжнародных адносін, палітычная біяграфія В.Кубэ, гісторыя СССР 1930-х гг. і метадалогія гістарычнай навукі. Выкладаў метадалогію гісторыі і гісторыю ўсходніх цывілізацыйГенадзь Космач якім я яго памятаю // Блог А. Берастоўскага. Cааўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па сусветнай гісторыі для вучняў 9, 10 і 11 класаў устаноў Рэспублікі Беларусь.

Сям'я Першы муж гісторыка Алены Космач (нар. 1958). Бацька гісторыка Паўла Космача (нар. 1984).

Літаратура

Спасылкі Спіс публікацый Г.А. Космача на Google Scholar Лекция «Геннадий Аркадьевич Космач и его роль в развитии исторической германистики» // Историческая мастерская Генадзь Космач якім я яго памятаю // Блог А. Берастоўскага

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі