Татаршчы́на (, , нарматыўная назва — ) — прыпыначны пункт Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Размешчаны ў вёсцы Татаршчына; на лініі Мінск-Пасажырскі — Маладзечна, паміж прыпыначным пунктам Мясата і прыпыначным пунктам Крыніца.

На аднаверставой карце Расійскай імперыі тут пазначаны раз’езд чыгуначных калей, то-бок аднакалейная Лібава-Роменская чыгунка тут пашыралася да двухкалейнай, каб забяспечыць раз’езд сустрэчных цягнікоў, або абгон аднаго цягніка другім. Назву прыпынак атрымаў ад бліжэйшага фальварку Татаршчына або Татаршчызна, калі лічыць, што фальварак узнік у часы ВКЛ. Па некаторых звестках, чыгуначная станцыя або прыпыначны пункт з’явіўся яшчэ да 2-й сусветнай вайны.

Над назвай ішлі спрэчкі, бо Татаршчына — беларускай мове, але фальварак у часы Рэчы Паспалітай мог называцца па-польску, а суфікс -шчызн- мог сведчыць пра належнасць паселішча татарам, якія часта былі шляхтай і служылі ў войску.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Татаршчына (Мясоцкі сельсавет)