«Рык і Морці» () - амерыканскі мультсерыял, створаны і , прэм’ера якога адбылася 2 снежня 2013 года ў праграмным блоку Adult Swim на тэлеканале Cartoon Network. Ройланд агучыў галоўных персанажаў: Рыка, навукоўца і алкаголіка, і яго ўнука Морці.
Серыял узнік з анімацыйнага кароткаметражнага фільма-пародыі на «Назад у будучыню», створанага Ройландам для Channel 101, фестывалю кароткаметражных фільмаў, адным з заснавальнікаў якога быў Хармон.
З моманту свайго дэбюту серыял атрымаў прызнанне крытыкаў за свой сцэнарый, арыгінальнасць, крэатыўнасць і гумар. Ён быў намінаваны на тры прэміі «Эмі» за найлепшую анімацыйную праграму і выйграў гэтую ўзнагароду ў 2018 і 2020 гадах. Серыял таксама атрымаў дзве прэміі «Эні».
Сюжэт У цэнтры сюжэту — школьнік па імені Морці і яго дзядуля Рык. Морці — самы звычайны хлопчык, які нічым не адрозніваецца ад сваіх аднагодкаў. А вось яго дзядуля займаецца незвычайнымі навуковымі даследаваннямі і часта цалкам неадэкватны. Ён можа ў любы час дня і ночы схапіць унука і адправіцца разам з ім у вар’яцкія прыгоды з дапамогай пабудаванай з рознага хламу лятаючай талеркі, якая здольная перамяшчацца скрозь міжпрасторавы тунэль. Кожны раз гэта парачка аказваецца ў самых нечаканых месцах і самых недарэчных сітуацыях.
Сезоны
Крыніцы
Катэгорыя:Мультсерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Навукова-фантастычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Мультсерыялы 2013 года Катэгорыя:Мультсерыялы-сіткомы Катэгорыя:Тэлесерыялы Warner Bros. Television Катэгорыя:Тэлесерыялы пра паралельныя сусветы