Барыс Рафаілавіч Рубане́нка (; , , Расійская імперыя — , , СССР) — савецкі . Народны архітэктар СССР (1980). Акадэмік (1956) і Акадэміі мастацтваў СССР (1979). Член-карэспандэнт Акадэміі будаўніцтва ГДР (1975). Доктар архітэктуры (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Член УКП(б) з 1939 года.

Біяграфія Барыс Рафаілавіч Рубаненка нарадзіўся года ў Самары, у яўрэйскай сям’іИ. И. Кременецкий. Евреи при большевистском строе. Миннеаполис. 2000 .

У 1927—1931 гадах вучыўся ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у А. С. Нікольскага і А. А. Оля. З 1930 года пачаў творчую практыку.

У 1932—1934 гадах у ЛІЖСА імя І. Я. Рэпіна, дзе яго выкладчыкамі былі такія прызнаныя майстры, як У. Г. Гельфрэйх, У. А. Шчука і С. С. Серафімаў. Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года.

Пасля зняцця блакады Ленінграда ў 1943 годзе Рубаненка пераехаў у Маскву. З 1954 года выкладчык, а з 1970 года — прафесар МАРХІ. У 1963—1985 гадах дырэктар Цэнтральнага інстытута эксперыментальнага праектавання жылля ў Маскве (ЦНДІЭП жылля) ў Маскве. У 1967 годзе прысвоена навуковая ступень доктара архітэктуры.

Творчасць Займаючыся практычным праектаваннем і адначасова тэарэтычнымі праблемамі масавага індустрыяльнага жылля, Рубаненка ператварыўся ў першакласнага спецыяліста па масавым жыллёвым будаўніцтве ў СССР. Пад яго кіраўніцтвам быў выпушчаны шэраг каштоўных зборнікаў і манаграфій па праблемах тыпавога жылля.

Большасць прац Барыса Рафаілавіча Рубаненкі была створана ў суаўтарстве.

У Ленінградзе: 1933—1934 — жылы комплекс заводу «Электрасіла» (сумесна з Г. А. Сіманавым) 1932—1937 — комплексы «хат спецыялістаў» на і на праспекце Стачак (1934) 1936—1941 — жылы раён на Малой Охце. 1939 — жылы комплекс у Выбаргскім раёне Ленінграда (сумесна з Т. Д. Кацэнеленбоген і інш.) 1939 — школа на Неўскім праспекце, 14 (Ленінград). 1942—1943 — працаваў на будаўніцтве абаронных рубяжоў і кіраваў працамі па маскіроўцы будынкаў Ленінграда.

Паваенныя работы насілі пераважна комплексны характар — Рубаненка выступаў як архітэктар і горадабудаўнік адначасова, пад яго кіраўніцтвам адразу ствараліся праект планіроўкі і праект забудовы.

Удзельнічаў у аднаўленні Мінска. Работы на Беларусі: ансамбль Прывакзальнай плошчы ў Мінску (1939, 1948—1956, у сааўтарстве з А. Т. Галубоўскім і А. Р. Карабельнікавым) і «Эскіз планіроўкі Мінска» (1944, у сааўтарстве).

У іншых гарадах: 1958 — перабудова Дома ўрада Казахстана ў Алма-Аце (пабудаваны ў 1930-я гг. ім жа сумесна з Р. А. Сіманавым). 1961—1964 — праект жылога раёна Трапарова, які адзначае ўезд у Маскву з боку аэрапорта Унукава. 1961—1973 — праект новай часткі горада Тальяці (сумесна з ЦНДІП горадабудаўніцтва, кір. Кутыраў). 1966—1967 — кіраўніцтва праектам планіроўкі квартала ў Ташкенце. З 1969 года Рубаненка распрацоўваў праект забудовы і Генеральны план горада Набярэжныя Чаўны і інш.

Узнагароды і званні Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Заслужаны архітэктар Казахскай ССР і РСФСР, народны архітэктар СССР (1980).

Бібліяграфія Ежегодник Ленинградского отделения Союза советских архитекторов. Выпуск 1-2 (XV—XVI). Ленинград. 1940 г. Стр. 256—258, 295—302. Рубаненко Б. Р. Исследование и разработка проблемных вопросов архитектуры и типизации массового жилищного строительства в СССР. Москва, 1965 Рубаненко Б. Р. (Гл. ред.) Эстетика массового индустриального жилища. Сборник статей. М., 1985 Рубаненко Б. Р. (Гл. ред.) Жилая ячейка в будущем. М., 1982

Літаратура

Спасылкі Б. Р. Рубаненка ў энцыклапедыі Санкт-Пецярбурга

Катэгорыя:Горадабудаўнікі Расіі Катэгорыя:Архітэктары Тальяці Катэгорыя:Архітэктары рускага авангарда Катэгорыя:Архітэктары Набярэжных Чаўноў