Гарадзішча, селішча — помнікі археалогіі каля в. Мыто Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гарадзішча Гарадзішча другой паловы I тысячагоддзя да н.э. размешчана за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, у пойме правага берага р. Дзітва. Яно займае ўзгорак, які ўзвышаецца над далінай ракі на 20 м. Пляцоўка авальнай формы выцягнута з захаду на ўсход, памерам 30 х 20 м. Схілы гарадзішча моцна абараны, а пляцоўка пашкоджана ямамі. Пры зачыстцы сценак ям знойдзена ляпная кераміка. Археолагі мяркуюць, што у тут было гарадзішча — сховішча, куды падчас небяспекі хаваліся жыхары з блізкага селішча. Валоў і равоў гарадзішча не мела і верагодна агароджвалася драўлянай сцяной.
Селішча Побач з гарадзішчам у полі знаходзіцца селішча канца 1 тысячагоддзя да н.э. Плошча каля 1 га. Культурны пласт моцна пашкоджаны пры ворыве. Знойдзена ляпная кераміка, кавалкі абпаленай глінянай абмазкі.
Прыкладна з XVIII ст. на вяршыні ўзгорка знаходзіўся фальварак Мыто. З-за гаспадарчай дзейнасці у 1980-х гадоў значная частка гарадзішча разбурана.
Валун На поўнач ад гарадзішча Мыто ляжыць валун, які на сваёй паверхні мае даволі вялікае паглыбленне ў выглядзе чашы. Мясцовыя людзі расказваюць, што ў выемцы гэтага незвычайнага каменя заўсёды стаіць вада, і яна не высыхае нават у самую спёку, і вада гэтая гаючая — лечыць бародаўкі і «канапушкі». Колькі людзі сябе памятаюць, яны хадзілі да гэтага каменя лекавацца і пасёння водзяць сюды дзетак. У 1988 ці 1989 гг. моладзь з менскай «Талакі» была тут у вандроўцы, і імі былі запісаны расказы мясцовых людзей пра гэты камень, які мае назву «Чара Багародзіцы». Адна з бабуляў распавяла наступную легенду:
На паўночным баку каменя быў высечаны крыж, аднак яго счасалі па загадзе мясцовага партсакратара на пачатку 1960-х гадоўЛаўрэш Л. Лідчына да XIV стагоддзя // Лідскі летапісец. 2019. № 3(87). С. 23..
Спасылкі
Катэгорыя:Мыто Катэгорыя:З’явіліся ў 1 тысячагоддзі да н.э. Катэгорыя:Гарадзішчы Лідскага раёна Катэгорыя:Селішчы Лідскага раёна