Ёхан Шобер (; 14 лістапада 1874 — 19 жніўня 1932, Бадэн) — аўстрыйскі паліцэйскі, які тройчы прызначаўся на пасаду Федэральнага канцлера Аўстрыі.

Біяграфія Шобер служыў у аўстрыйскай паліцыі да 1918 года і падзення Аўстра-Венгерскай манархіі. Хоць ён і падтрымліваў стварэнне рэспублікі, але спрыяў бяспечнай эміграцыі з краіны членаў каралеўскай сям’і, за што набыў ўдзячнасць грамадскасці за мірную перадачу ўлады.

У значнай меры дзякуючы садзейнічанню саюзніцкіх сіл яму прапанавалі пасля заканчэння першай сусветнай вайны заняць пасаду старшыні ўрада ў 1921 годзе пры падтрымцы Хрысціянска-сацыяльнай партыі і паннямецкіх сіл.

Шобер атрымаў міжнароднае прызнанне сваёй працы ў якасці паліцэйскага адміністратара і стаў вядомы як бацька Інтэрпола. Знаходзячыся на пасадзе начальніка паліцыі Вены ў 1923 годзе, ён склікаў у Вене 2-і Міжнародны кангрэс крымінальнай паліцыі, заручыўшыся падтрымкай паліцыяй дзевятнаццаці дзяржаў. Кангрэс прыняў пастанову аб неабходнасці стварэння калектыўнага органа — Міжнароднай крымінальнай паліцэйскай камісіі (ICPC). Таксама быў распрацаваны статут камісіі і працягнутая праца над пастановамі 1-га Кангрэсу (які праходзіў у Манака ў 1914 годзе). Шобер праявіў гасціннасць і прапанаваў фінансаваць мерапрыемства, таму Вена была абраная месцам размяшчэння пастаяннай штаб-кватэры Камісіі. Акрамя таго, Шобер быў абраны прэзідэнтам выканаўчага камітэта, а яго суайчыннік — доктар Оскар Дрэслер, дыпламаваны юрыст і на той момант кіраўнік федэральнай паліцыі Аўстрыі — стаў сакратаром міжнароднага паліцэйскага кангрэса.

Пасля сыходу з пасады канцлера Шобер вярнуўся да кіраўніцтва паліцыяй. Але ён згубіў аўтарытэт у ліпені 1927 года, калі яго дзеянні прывялі да гібелі 100 чалавек, якія прымалі ўдзел у вулічных беспарадках у Вене.

Катэгорыя:Канцлеры Аўстрыі