Іван Фірсавіч Несцераў ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія І. Ф. Несцераў нарадзіўся ў вёсцы Таўкачы (зараз у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). З 1924 г. на камсамольскай рабоце ў Таўкачах. Вучыўся ў Маскоўскай горнай акадэміі. У 1939—1940 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны зноў прызваны на службу. З чэрвеня 1941 года на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, 2-м і 3-м Украінскіх франтах.
Намеснік камандзіра батальёна па палітычнай частцы 311-га гвардзейскага стралковага Ізмаільскага Чырванасцяжнага палка 108-й гвардзейскай стралковай Мікалаеўскай Чырванасцяжнай дывізіі (46-я армія, 2-і Украінскі фронт) капітан — С. 298. І. Ф. Несцераў вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дунай ў ходзе Будапешцкай наступальнай аперацыі ў раёне населенага пункта Эрчы на тэрыторыі Венгрыі.
Пасля вайны І. Ф. Несцераў у запасе. Жыў у горадзе Александрыя (Кіраваградская вобласць Украіны), потым у горадзе Белая Царква Кіеўскай вобласці. Памёр у 1989 годзе.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі медалі.
Памяць Партрэт і імя І. Ф. Несцерава на мемарыяльнай пліце Алеі Герояў у горадзе Шклоў.
Літаратура — С. 298.
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР