Тэрме́з () — горад ва Узбекістане, адміністрацыйны цэнтр Сурхандар’інскага вілаета.

Насельніцтва — 136,2 тыс. жыхароў (1 студзеня 2014 года). Самым паўднёвы горад Узбекістана. Размешчаны на правым беразе Амудар’і, па якой праходзіць мяжа з Афганістанам, пры ўпадзенні ў яе Сурхандар’і, за 490 км на паўднёвы захад ад Ташкента (па дарозе 708 км).

Побач з Тэрмезам знаходзіцца «Мост Дружбы» — адзіны на дзяржаўнай мяжы Узбекістана з Афганістанам, які злучае Тэрмез з горадам Хайратон (60 км да Мазары-Шарыфа).

Чыгуначная станцыя, міжнародны рачны порт, аэрапорт. За 40 км на паўночны ўсход ад Тэрмеза размешчаны ваенны аэрадром «Какайды».

Вядомыя асобы Таццяна Міхайлаўна Казлова (нар. 1944) — беларускі архітэктар.

Зноскі

Спасылкі

Сайт горада Тэрмез

Катэгорыя:Гарады Узбекістана