Пскемскі хрыбет — горны хрыбет у Заходнім Цянь-Шане на тэрыторыі Узбекістана (Ташкенцкі вілаят) і Кыргызстана. Складзены вапнякамі, сланцамі і гранітамі. Мае даўжыню каля 160 км, найбольшая вышыня — 4299 метраў (гара Бештор), сярэдняя вышыня — 3200 метраў.
На схілах хрыбта растуць іглічна-шырокалісцевыя лясы, рэдкалессі і альпійскія лугі. Уздоўж ракі Пскем — зараснікі таполяў і хмызнякоў.
Абмяжоўвае з паўднёва-усходу даліну ракі Пскем і з’яўляецца водападзелам паміж ракой Пскем і рэкамі Коксу, Сандалаш і Чаткал.
Катэгорыя:Горныя хрыбты Узбекістана Катэгорыя:Горныя хрыбты Кыргызстана Катэгорыя:Цянь-Шань Катэгорыя:Горныя хрыбты паводле алфавіта