Міністэ́рства тэксты́льнай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята тэкстыльнай прамысловасці БССР. У 1949 годзе яно было скасаванаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 5 лютага 1949 года «Аб аб’яднанні Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР і Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Беларускай ССР у Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР», яго паўнамоцтвы і прадпрыемствы адышлі да Міністэрства лёгкай прамысловасці. У 1955 годзе дзейнасць міністэрства была адноўленаЗакон Беларускай ССР «Аб утварэнні саюзна-рэспубліканскага Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Беларускай ССР і саюзна-рэспубліканскага Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» ад 18 кастрычніка 1955 года, але неўзабаве ў 1956 годзе Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці БССР было ліквідавана шляхам аб’яднання з Міністэрствам лёгкай прамысловасці БССРУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР «Аб аб’яднанні Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР і Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Беларускай ССР у Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» ад 20 чэрвеня 1956 года.
Міністры Аляксандр Гарачкін (1946 — 1949) Уладзімір Столбаў (1955 — 1956)
Літаратура Фонды Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1949 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1955 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1956 годзе