Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі () — беларускі мовазнавец і .
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1936). Працаваў настаўнікам Бунцавіцкай школы Менскага раёна. Скончыў завочна Менскі настаўніцкі інстытут у 1939 годзе.
Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (1939—1940), быў паранены. У час Другой сусветнай вайны — у савецкай партызанцы, разведчык, начальнік разведкі атрада «Грозны» на Міншчыне.
У 1944—1946 гадах працаваў адказным сакратаром рэдакцыі Глускай раённай газеты «Сацыялістычная вёска» і настаўнічаў у Глускай сярэдняй школе. У 1948 годзе скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Радашковіцкай сярэдняй школе, вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце. З 1953 года — выкладчык беларускай мовы, у 1956—1982 гадах — загадчык, з 1983 года — прафесар кафедры беларускага мовазнаўства гэтага інстытута. Доктар філалагічных навук. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1968 года.
Памёр 13 лістапада 1989 годаФёдар Янкоўскі // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 634—635..
Навуковая дзейнасць
Дэбютаваў у рэспубліканскім друку нарысам у 1936 годзе (часопіс "Работніца і калгасніца Беларусі"). Даследаваў беларускую народную мову, фанетыку, марфалогію і сінтаксіс беларускай літаратурнай мовы, гісторыю беларускай мовы.
Аўтар кніг «Дыялектны слоўнік» (вып. 1-3, 1959—1970), «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (1960), «Пытанні культуры мовы» (1961), «Вусная мова і выразнае чытанне» (з У. Калеснікам, 1962), «Роднае слова» (1967, 2-е выданне ў 1972, 3-е пад назвай «Беларуская мова» ў 1978), «Беларуская фразеалогія» (1968, 1981), «Беларускія народныя параўнанні» (1973), «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (ч. I — 1974, ч. II — 1977), «Сучасная беларуская мова» (1984), «Само слова гаворыць» (1986). Выдаў «Фразеалагічны слоўнік» (з Н. Гаўрош і І. Я. Лепешавым, 1973). Складальнік зборнікаў афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагізмаў «З беларускіх літаратурных крыніц» (1960), «Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі» (1957), «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (1962). Адзін з аўтараў дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў «Сучасная беларуская літаратурная мова» (1976, 1984), «Практыкум па беларускай мове» (1980) і інш.
Асноўныя навуковыя працы Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі вывучаў беларускую фразеалогію, займаўся праблемамі стылістыкі і культуры мовы.
Янкоўскі, Ф. М. Беларускае літаратурнае вымаўленне / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Народная асвета, 1976. — 95 с. Янкоўскі, Ф. М. Беларускія народныя параўнанні : кароткі слоўнік / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1973. — 237 с. Янкоўскі, Ф. М. Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1957. — 451 с. Янкоўскі, Ф. М. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Выд-ва АН БССР, 1962. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1968. Янкоўскі, Ф. М. Гістарычная граматыка беларускай мовы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1989. — 301 с. Янкоўскі, Ф. М. Дыялектны слоўнік : Вып. 1—3 / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1959—1970. Янкоўскі, Ф. М. Крылатыя словы і афарызмы : З беларускіх літаратурных крыніц / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Выд-ва АН БССР, 1960. Янкоўскі, Ф. М. Пытанні культуры мовы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Выд-ва М-ва вышэйш.,сярэд.спец.і праф.адукацыі БССР, 1961. Янкоўскі, Ф. М. Роднае слова / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1972. — 447 c. Янкоўскі, Ф. М. Само слова гаворыць : Філалагічныя эцюды, абразкі, артыкулы / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1986. — 346 c.
Літаратурныя творы Літаратурнай дзейнасцю займаўся з 1936 года. Асноўны жанр літаратурных твораў Ф. М. Янкоўскага — навела, лірычная мініяцюра і філалагічны эцюд.
Выйшлі наступныя кнігі прозы:
Янкоўскі, Ф. М. Абразкі / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. Янкоўскі, Ф. М. Прыпыніся на часінку / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. — 208 с. Янкоўскі, Ф. М. І за гарою пакланюся / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. — 238 с. Янкоўскі, Ф. М. Радасць і боль / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Юнацтва, 1984. — 475 с. Янкоўскі, Ф. М. З нялёгкіх дарог / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1988.
Узнагароды і званні
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998).
Памяць У Мінску на доме, дзе жыў Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі, у 2009 годзе адкрыта мемарыяльная дошка. Імем Ф. Янкоўскага таксама названа вуліца ў МінскуЯнкоўскі Фёдар Міхайлавіч .
Літаратура
Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна : У 2 кн. — Кн. 2 / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭН, 2004. — C. 353.
Катэгорыя:Беларусісты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Дыялектолагі Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Разведчыкі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны