Ко́рсакі — вялікалітоўскі арыстакратычны род уласнага герба «Корсак» (змененая «Катвіца»).
Паходзяць з полацкага баярства. Родапачынальнік Фёдар згадваецца ў 1385 годзе, калі атрымаў ад полацкага князя Андрэя Альгердавіча землі каля возера Беразвеч. Яго сын — Дзмітрый Корсак меў сыноў Саву, Якава (Яшку) і Васіля, яны ўзвысіліся пры вялікім князю Свідрыгайлу (1430—1432).
Ад Савы пайшла галіна, якая ўжывала прозвішча Савічы-Корсакі і герб «Ліс» з гербам «Катвіца» ў клейнодзе. Савічы-Корсакі ў XV ст. валодалі Уздой у Менскім павеце і іншымі маёнткамі ў Новагародскім і Менскім ваяводствах. У XIX ст. зацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі.
Вядомыя асобы Васіль Дзмітрыевіч (каля 1380—1452), намеснік полацкі пры вялікім князю Свідрыгайле, потым яго радны ў Луцку. Баркулаб (каля 1520—1576), пасол у Маскву падчас Лівонскай вайны ў 1562 годзе. Староста свіслацкі і дзісненскі; праз шлюб з князёўнай Крошынскай набыў маёнткі ў Аршанскім павеце, дзе заснаваў мястэчка Баркулабава (цяпер Баркалабава Быхаўскага раёна). Юзаф (каля 1540—1618) — сын Яна, уладальнік Залесся і Лятоўшчыны, войскі полацкі (з 1570), суддзя земскі полацкі (з 1586), кашталян менскі, потым полацкі (з 1597); памёр бяздзетным Ян (каля 1560—1625) — сын Рыгора, харужы полацкі з 1598, гараднічы полацкі да 1611. Кашталян дэрпцкі з 1620, полацкі з 1621, у канцы жыцця прызначаны ваяводам смаленскім. Юзаф (каля 1570—1643) — сын Льва, заснавальнік базыльянскага кляштара ў Беразвеччы і кармеліцкага ў Глыбокім, староста (1629—1639) і ваявода мсціслаўскі з 1639 года. Рафаіл, свецкае імя Мікалай (каля 1595—1640), архімандрыт уніяцкіх манастыроў Віленскага Святой Тройцы, Ануфрыеўскага, Кобрынскага Святога Спаса, Жыдзічынскага, протаархімандрыт (генерал) Базыльянскага ордэна (1626—1640), біскуп галіцкі (1632—1637), мітрапаліт грэка-каталіцкай царквы Рэчы Паспалітай (1636—1640). Ян (каля 1620—1697) — сын Рамана, уладальнік Псуі, падчашы полацкі з 1658, падкаморы полацкі з 1659, кашталян полацкі з 1661 года. Самуэль (каля 1745 — пасля студзеня 1795) — пасол ад Новагародскага ваяводства на сойм 1773 года, які зацвердзіў Першы падзел Рэчы Паспалітай. Уваходзіў у апазіцыю на чале Т. Рэйтанам і С. Багушэвічам, якія імкнуліся не дапусціць падзелу. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года, падпісаў віленскі акт паўстання 24 красавіка 1794 года. Уваходзіў у Найвышэйшую літоўскую раду. Тадэвуш (каля 1741—1794) — полацкі скарбнік і стражнік у 1767, падчашы з 1775, віленскі земскі суддзя з 1787 года. З 1790 года дэпутат чатырохгадовага сойма 1788—1792 гадоў, дамагаўся стварэнні для Вялікага Княства Літоўскага асобнай скарбовой і паліцэйскай адміністрацыі. Падчас паўстання 1794 годзе удзельнічаў у баях за Вільню (19—20.7.1794). Загінуў падчас абароны прадмесця Варшавы — Прагі.
Літаратура Корсакі // Корсаки //
Спасылкі