Мо́кша (, ) — рака ў еўрапейскай частцы Расіі, у Пензенскай, Ніжагародскай, Разанскай абласцях і Мардовіі, правы прыток ракі Ака (басейн Волгі).
Назва Басейн ракі Мокшы на Павоччы адносіцца да тэрыторыі, значна аддаленай не толькі ад тэрыторыі балцкамоўных на сёння Літвы і Латвіі, але і ад усходняй мяжы пастуляванай колісняй суцэльнай прасторы балцкіх дыялектаў (прыблізна па мерыдыяне Масквы)Языки мира: Балтийские языки. Москва, 2006. С. 18.. Але балцкія гідронімы сустракаюцца і ніжэй па цячэнні Акі, а асабліва іх згушчэнне на Ніжнім Павоччы, у прыватнасці ў басейне Мокшы, у густым фінскамоўным атачэнніТопоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии. (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 14.В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 311.В. Н. Топоров. К вопросу о древнейших балто-финноугорских контактах по материалам гидронимии. // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 325—331.Ю. В. Откупщиков. Древняя гидронимия в бассейне Оки // Балто-славянские исследования XVI. Москва, 2004. С. 87..
Назву самой Мокшы тлумачаць як балцкую з паходжанняФ. И. Гордеев. Балтийские и иранские заимствования в марийском языке // Происхождение марийского народа. Йошкар-Ола, 1967. С. 195. і звязваюць з літоўскім mokšė «мокрае, вільготнае месца»Ю. В. Откупщиков. Древняя гидронимия в бассейне Оки // Балто-славянские исследования XVI. Москва, 2004. С. 95.. Яно ўтворанае ад mokas «густая гразь» з дапамогай словаўтваральнага пашыральніка -š-P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 315—316..
З дапамогай таго ж пашыральніка на Ніжнім Павоччы ўтвораная і назва Нальша (дзве ракі), з асновай Nal- як у літоўскіх назвах Nalija (возера), Nal-raistis (балота), у назве Нальшанаў (<*Nalša), ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 223..
Цалкам імавернымі балтызмамі толькі ў басейне Мокшы выглядаюць гідронімы Вад, Віндрэй, Арга, Цна, Сержала, Вопша, Шача, Мокшала, Іс(с)а, Урля, Тумал(к)а, Унуй, Вярсма, Ведзежа, Ліс(с)а, Лунінка, Ураста, БяседыГ. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 240, 243, 244, 247, 248, 254, 255, 256, 257, 261, 262, 264..
Гідраграфія
Даўжыня ракі 656 км, плошча вадазбору — 51 тыс. км². Упадае ў Аку ля Пятніцкага Яра, ніжэй горада Касімаў
У 1950-х гадах у сярэднім цячэнні ракі было пабудавана некалькі гідравузлоў з ГЭС, але без суднаходных шлюзаў. У 1955 годзе за 2 км ніжэй вусця ракі Цна на рацэ Мокша пабудаваны Расыпухінскі гідравузел з ГЭС і драўляным суднаходным шлюзам. Суднаходства па рацэ ажыццяўлялася да сярэдзіны 1990-х гадоў.
Прытокі: правыя — Сівінь, Саціс, Ярміш; левыя — Вад, Цна.
Гарады: Цемнікаў, Краснаслабодск, Кавылкіна.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Река Мокша // Государственный водный реестр РФ
Катэгорыя:Прытокі Акі (прыток Волгі) Катэгорыя:Рэкі Пензенскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Разанскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Мардовіі