Чарня́ўка, Перасуха, Бясіта — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гутлянка (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 95 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны вёскі Доўгае, упадае ў Гутлянку за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Вець. Рэчышча ракі каналізаванае на працягу 7,7 км ад вусця. Вадазбор сярэднеўзгорысты. Лясістасць вадазбору каля 18 %.
Каля ракі населеныя пункты Лосеўка, Іскань, Дружба, Абідавічы. Каля аграгарадка Абідавічы на рацэ плаціна і сажалка.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилевской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра