Ор (, ) — рака ў Акцюбінскай вобласці Казахстана і Арэнбургскай вобласці Расіі, левы прыток Урала. Даўжыня 332 км, плошча басейна 18,6 тыс.км². Утвараецца пры зліцці рэк Шыйлі і Тэрысбутак, якія бяруць пачатак на заходніх схілах Мугаджар.
Жыўленне пераважна снегавое. Расход вады — у 61 км ад вусця 21,3 м³/с. Разводдзе з красавіка да сярэдзіны траўня, у астатні час года глыбокая межань. Замярзае ў 2-й палове кастрычніка-лістападзе, ледаход ў канцы сакавіка — красавіку. Воды ракі Ор выкарыстоўваюцца для ліманнага арашэння і водазабеспячэння. Упадае ў раку Урал каля г. Орск.
Спасылкі
Катэгорыя:Прытокі Урала Катэгорыя:Рэкі Арэнбургскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Акцюбінскай вобласці