Таву́шская вобласць () — вобласць на паўночным усходзе Арменіі. Мяжуе з Ларыйскай вобласцю на захадзе, Катайкскай вобласцю на паўднёвым захадзе, Гехаркунікскай вобласцю на поўдні, з Азербайджанам на ўсходзе і Грузіяй на поўначы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Іджэван, іншыя гарады — Дыліжан, Берд, Наемберан.

Геаграфія Тавушская вобласць знаходзіцца на паўночным усходзе Рэспублікі Арменія. Тут знаходзяцца больш 50 % лясных рэсурсаў Арменіі.

Гісторыя

Сучасная Тавушская вобласць была ўтворана законам пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэспублікі Арменія ад 7 лістапада 1995 года, у выніку аб'яднання Іджэванскага, Наемберанскага і Тавушскага раёнаў Арменіі Закон республики Армения об административно-территориальном делении республики Армения.

Насельніцтва Археалагічнымі даследаваннямі даказана, што Тавушская вобласць заселена яшчэ з каменнага веку. Паводле раскопаў, праведзеных у ваколіцах Іджэвана і знойдзеным пахаванням, ён заселены яшчэ ў II—I тысячагоддзях да н.э. Насельніцтва моцна пацярпела ў часы татара-мангольскіх нашэсцяў. Дзясяткі тысяч людзей былі забіты і ўзяты ў палон, былі спустошаны цэлыя раёны. Прыток насельніцтва зафіксаваны ў пачатку XVIII стагоддзя, калі з некаторых гавараў Арцаха значная колькасць армянаў перасяліўся ў Тавуш.

Насельніцтва Іджэвана і навакольных сёл гаворыць на іджэванскім дыялекце армянскай мовы, родным арцахскаму дыялекту. Гэты дыялект характарызуецца перастановай націску з апошняга склада на перадапошні.

Нацыянальны склад

Нацыянальнасць Перапіс 2001 годаPopulation statistics of Eastern Europe. Ethnic composition of Armenia 2001 Доля насельніцтва адм.-тэр. адзінкі Перапіс 2011 года Доля насельніцтва адм.-тэр. адзінкі Усё насельніцтва 134 376 100 % 128 609 100 % Армяне 133 587 99,41 % 128 001 99,53 % Рускія 531 0,40 % 423 0,33 % Грэкі 49 0,04 % 41 0,03 % Курды 59 0,04 % 35 0,03 % Іншыя 150 0,11 % 109 0,08 %

Этымалогія Вялікая частка Тавушскай вобласці ўваходзіла ў Гугаркскі і Утыкскі ашхары Вялікай Арменіі. Ва Утык уваходзіла паўднёва-ўсходняя частка вобласці, якая супадала з Тавушскім (Туз Кстак) гаварам Утыка, адкуль і пайшла цяперашняя назваFindArmenia.com — Հայոց լեռների գանձերը.

Гл. таксама Лявон Врамавіч Аруцюнян

Спасылкі Даведнік Інфармацыя на сайце Міністэрства горадабудаўніцтва Арменіі