Свята-Успенская царква — стараверскі храм у цэнтры вёсцы Ніўнікі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя Пабудавана ў 1906 годзе з дрэва як стараабрадніцкая.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, які на галоўным фасадзе выходзіць трохвугольным франтонам. Над ім надбудавана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца з макаўкай у завяршэнні. Макаўкай адзначана алтарная частка храма. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход вылучаны ганкам з навіссю на 2 слупах.
Інтэр’ер Абразы 18 — 19 ст.: «Дзісус», «Жыццё Іаана Багаслова», «Уваскрасенне Хрыстова», «Святы Мікалай», «Ражджаство Хрыстова».
Літаратура
— С. 312 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Мёрскага раёна Катэгорыя:Ніўнікі Катэгорыя:З’явіліся ў 1906 годзе Катэгорыя:1906 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Стараверскія храмы Беларусі