Хе́мчык (, ), Кемчык () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Тыва, левы прыток ракі Енісей.

Даўжыня ракі 320 км. Плошча вадазбору 27 000 км², сярэдні расход вады каля 119 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на Шапсальскім хрыбцеИванов В. В. Хемчик // Научно-популярная энциклопедия «Вода России», на вышыні 3122 м. Працякае па заходняй частцы Тувінскай катлавіны. Упадае ў Саяна-Шушанскае вадасховішча на рацэ Енісей. Вадазбор знаходзіцца паміж Заходнім Саянам і Заходнім Тану-Ала. Паводка адбываецца летам, з чэрвеня па жнівень уключна (з максімумам у ліпені), і з’яўляецца вынікам летніх ападкаў у выглядзе дажджу. У верасні расход вады значна зніжаецца, і гэтае зніжэнне працягваецца да пачатку зімы разам з памяншэннем колькасці ападкаў. Рака дасягае свайго мінімальнага расходу вады ў перыяд з лістапада па красавік уключна, калі пакрыта лёдам. Сярэднямесячны расход вады Хемчыка назіраецца ў лютым (мінімальна нізкі ўзровень вады) складае 26,1 м³/с (мінімум у 1986 годзе — 18,6 м³/с), або каля 10,5 % ад сярэдняга сцёку ў ліпені 246 м³/с (максімум у 1985 годзе — 443 м³/с). У басейне ракі 654 возеры агульнай плошчай 76,7 км². Вада ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Прытокі: Шагпай, Ары-Хем, Чынге-Хем, Улуг-Аруг, Эдыгей, Шэмі, Улуг-Хандэргей, Чадана, Ак-Суг, Усцю-Ішкін, Алды-Ішкін, Шэле і іншРека Хемчик (Кемчик) // Государственный водный реестр РФ.

У даліне ракі знаходзіцца горад Ак-Давурак.

Літаратура

Спасылкі Река Хемчик (Кемчик) // Государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Хемчик // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Прытокі Енісея Катэгорыя:Рэкі Тывы