BMW E21 — аўтамабіль кампаніі BMW. Родапачынальнік трэцяй серыі, закладзеная ў гэтай мадэлі ідэалогія заставалася амаль нязменнай да пачатку 1990-х гадоў. Машына прыйшла на змену BMW 02-серыі. Выпуск мадэлі быў пачаты 2 мая 1975 года (у ЗША — у 1977 годзе). Завершаны — у 1983 годзе.

У конкурсе Еўрапейскі аўтамабіль года 1976 мадэльнага года заняла 2-е месцаPrevious Winners: Car of the Year — 1976 // caroftheyear.org . E21 стала першай мадэллю BMW вырабленай больш за мільён асобнікаўBayer für wenig Bares Kaufberatung: BMW 320/6 E21 // AutoBild Klassik, autobild.de  — з 1975 па 1983 год выраблена 1 364 039 аўтамабіляў.

Мадэльны шэраг E21 выпускалася ў выглядзе дзвухдзвернага седана. Кузаўным атэлье Baur таксама вырабляўся варыянт у кузаве кабрыялет. З 1977 па 1983 было выраблена 4595 кабрыялетаў.

Спачатку аўтамабілі камплектавалі толькі чатырохцыліндравымі рухавікамі: мадэль «316» — 1,6 л, 90 к.с.; «318» — 1,8, 98 к.с.; «320» — 2 л, 109 к.с. (з карбюратарам) і «320i» — 2 л, 125 к.с. (з упырскам паліва). У жніўні 1977 года з’явіліся мадэлі «320/6» і «323i» з шасціцыліндравымі рухавікамі (аб’ёмам 2 і 2,3 л і магутнасцю 122 і 142 к.с. адпаведна). У жніўні 1980 года на мадэль «316» замест рухавіка 1,6 сталі ўсталёўваць новы, павялічанага аб’ёма (1,8 л) пры той жа магутнасці (90 к.с.). Пазней шэраг яшчэ пашырыўся мадэлямі «318i» з упырскам паліва (105 к.с.) і «315» з рухавіком 1,6 л (75 к.с.).

Краіны Еўропы 1981—1983 315 — 1,6 л BMW M10B16, 75 к. с. (55 кВт), 15 850 DM (1981) 1975—1979 316 — 1,6 л BMW M10B16, 90 к. с. (66 кВт), 13 980 DM (1975) 1980—1983 316 — 1,8 л BMW M10B18, 90 к. с. (67 кВт), 16 950 DM (1980) 1975—1980 318 — 1,8 л BMW M10B18, 98 к. с. (72 кВт), 14 850 DM (1975) 1981—1983 318i — 1,8 л BMW M10B18, 105 к. с. (77 кВт), 18 800 DM (1980) 1975—1977 320 — 2,0 л BMW M20B20, 123 к. с. (80 кВт), 15 880 DM (1975) 1977—1983 320i — 2,0 л BMW M20B20, 125 к. с. (92 кВт), 17 980 DM (1975) 1978—1983 323i — 2,3 л BMW M20B23, 143 к. с. (105 кВт), 20 350 DM (1977) Астатнія краіны свету 1976—1979 320i — 2,0 л BMW M10B20, 110 к. с. (82 кВт) 1980—1983 320i — 1,8 л BMW M10B18, 100 к. с. (75 кВт)

Тэхнічныя характарыстыкі Тэхнічныя характарыстыкі Мадэль 318Aus Freude am flotten 3er // AutoBild Klassik, autobild.de 320BMW 3ER E21: Kaufberatung für 320 und 323i // autozeitung.de 320i 320/6пазначэнне 320/6 неафіцыйна ўжываецца для 320 з шасціцыліндравым рухавіком, каб адрозніваць яго ад мадэлі 320 з чатырохцыліндравым рухавіком 323i Гады выпуску 1975-1980 1975-1977 1975-1977 1977-1982 1977-1982 Колькасць 118 399 98 899 270 445 137 107 Габарыты, мм(Д х Ш х В) 4355 х 1610 х 1380 Колавая база, мм 2563 Маса, кг падрыхтаваная / поўная 1040 / ? 1060 / 1440 1080 / 1460 1150 / 1550 1180 / 1570 Рухавік бензінавы, чатырохцыліндравы чатырохтактны радны рухавік з вадзяным астуджэннем бензінавы, шасціцыліндравы чатырохтактны радны рухавік з вадзяным астуджэннем Аб’ём, см³ 1754 1977 1990 2315 Сілкаванне карбюратар Solex 32/32 DIDTA упырск Bosch K-Jetronic карбюратар Solex 4A1 упырск Bosch K-Jetronic Магутнасць пры аб / хв 72 кВт (98 к.с.) пры 5800 80 кВт (109 к.с.) пры 5800 92 кВт (125 к.с.) пры 5700 90 кВт (122 к.с.) пры 6000 105 кВт (143 к.с.) пры 6000 Макс. крутоўны момантпры аб/хв 145 Н·м пры 4000 аб/хв 157 Н·м пры 3700 аб/хв 172 Н·м пры 4350 аб/хв 160 Н·м пры 4000 аб/хв 190 Н·м пры 4500 аб/хв Каробка перадач Сінхранізаваная чатырохступеністая(апцыянальна — трохступеністая аўтаматычная, пяціступеністая механічная) Сінхранізаваная чатырохступеністая(апцыянальна — трохступеністая аўтаматычная) Сінхранізаваная чатырохступеністая(апцыянальна — трохступеністая аўтаматычная, пяціступеністая механічная) Прывад задні Падвеска, пярэдняя незалежная, тыпу McPherson Падвеска, задняя незалежная, з касымі рычагамі Рулявое кіраванне рэйкавае Тормазы, пярэднія / заднія дыскавыя / барабанныя Шыны 165 SR 13 185/70 HR 13

BMW 320i Turbo Group 5 thumb|left|175px|BMW 320i Turbo Group 5 З улікам поспехаў і досведу BMW Motorsport GmbH у канструяванні аўтамабіляў Групы 5 і рухавікоў для Формулы 2, было прынятае рашэнне сумясціць гэтыя напрацоўкі ў новай спартовай мадэлі 320i.

thumb|150px|Рухавік BMW M12/7 Базуючыся на кузаве E21, падрыхтаваныя аўтамабілі захоўвалі сталёвую аснову серыйнага аўтамабіля, пры гэтым мелі развіты аэрадынамічны пакет са шклопластыку: пашыральнікі колавых арак спераду і ззаду, вечку багажніка аб’яднаную з апорамі задняга крыла, аблегчаныя дзверы і капотThe ex-Jorg Obermoser, 1976 BMW Schnitzer 320i Turbo Group 5 Racing touring car // bonhams.com . Шырыня аўтамабіля пры гэтым павялічылася да 182,9 см (амаль на 20 см у параўнанні з серыйнай E21). Зніжэнню вагі спрыяла выкарыстанне аргшкла ва ўсіх вокнах, акрамя ламініраванага лабавога шкла.

На аўтамабіль усталёўваўся чатырохцыліндравы гоначны рухавік BMW M12/7 ад Формулы 2. Для паляпшэння размеркавання вагі рухавік быў ссунуты на 120 мм назад і ніжэй на 60 мм.

BMW Art Car № 3 thumb|left|175px|BMW Art Car 3 (BMW 320i Turbo) распісаны Роем Ліхтэнштэйнам. У музеі BMW, Мюнхен thumb|175px|24 гадзіны Ле-Мана, 1977 год У 1977 годзе пабачыў свет трэці  — BMW 320i Group 5 працы Роя Ліхтэнштэйна. Аўтамабіль быў расфарбаваны ў доўгія рознакаляровыя лініі (падобна таму як у коміксах перадаецца хуткасць) і буйныя кропкі «Ben-Day dots»BMW Art Car: 1977 BMW 320i Group 5 Race Version // bmwartcarcollection.com . Быў прадстаўлены ў парыжскім Цэнтры Пампіду ў якасці арт-аб’екта.

Аўтамабіль стартаваў на гонцы 24 гадзіны Ле-Мана 1977 года з французскім экіпажам Эрве Пулена () і Марселя Міньё () і фінішаваў дзявятым у агульным заліку і першым у сваім класе.

Літаратура

Спасылкі

E21 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Аўтамабілі 1970-х Катэгорыя:Аўтамабілі 1980-х