Алякса́ндр Іса́евіч Салжані́цын (, , РСФСР — , Масква, Расійская Федэрацыя) — выдатны рускі пісьменнік, публіцыст, гісторык, паэт і грамадскі дзеяч.
Атрымаў шырокую вядомасць, апрача літаратурных твораў (што, як правіла, закраналі вострыя грамадска-палітычныя тэмы), таксама праз гісторыка-публіцыстычныя творы па гісторыі Расіі XIX—XX стагоддзяў.
Былы дысідэнт, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў (шасцідзясятыя, сямідзясятыя і васьмідзясятыя гады XX стагоддзя) змагаўся супраць камуністычнага рэжыму ў СССР.
У апошнія дзесяцігоддзі стаяў на кансерватыўных пазіцыях, з’яўляючыся адным з натхняльнікаў праваслаўна-патрыятычнага руху.
Бацька Ігната Салжаніцына, вядомага дырыжора і піяніста.
Біяграфія
Дзяцінства і юнацтва Аляксандр Ісаевіч (ІсаакавічУ некаторых дакументах 1930-х гадоў яго імя па бацьку пазначана як «Ісаакавіч», напрыклад, у выпускным атэстаце, у іншых, як у пашпарце, выдадзеным у 1934 годзе з памылкай пашпартысткі, і ў заяве ва ўніверсітэт, напісанай на падставе пашпартных даных, — як «Ісаевіч». Абодва гэтыя дакументы надрукаваныя ў часопісе «Студенческий меридиан», 1990, № 7, цыт. паводле: Ю. Р. Федоровский. Ода диссиденству, или стукач у дураков) Салжаніцын нарадзіўся 11 снежня 1918 г. у Кіславодску. Бацька — Ісаакій Сямёнавіч Салжаніцын, рускі праваслаўны селянін з Паўночнага Каўказа. Маці — Таісія Захараўна Шчэрбак, дачка ўкраінскага шляхціча. Бацькі Салжаніцына пазнаёміліся ў час навучання ў Маскве і неўзабаве павянчаліся ў Беларусі. Ісаакій Салжаніцын у час Першай сусветнай вайны пайшоў на фронт добраахвотнікам і служыў афіцэрам. Ён загінуў да нараджэння сына, 15 чэрвеня 1918 года, ужо пасля дэмабілізацыі (у выніку няшчаснага выпадку на паляванні). Ён апісаны пад імем Сані Лажаніцына ў эпапеі «Чырвонае кола» (на падставе ўспамінаў маці А. Салжаніцына).
Сям’я маці цалкам згалела ў выніку бальшавіцкіх канфіскацый.
У 1924 годзе Салжаніцын пераехаў з маці ў Растоў-на-Доне, з 1926 па 1936 гады вучыўся ў школе, жывучы надзвычай бедна. Даводзілася хаваць звесткі пра службу бацькі ў царскім войску.
У малодшых класах з яго кпілі за нашэнне крыжыка і нежаданне ўступаць у піянеры, атрымаў вымову за наведванне царквы. Пад уплывам школы шчыра прыняў камуністычную ідэалогію, у 1936 годзе ўступіў у камсамол. У старэйшых класах захапіўся літаратурай, пачаў пісаць эсэ і вершы; цікавіўся гісторыяй, грамадcкім жыццём. У 1937 годзе задумаў «вялікі раман пра рэвалюцыю» 1917 года.
У 1936 годзе паступіў у Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Не жадаючы рабіць літаратуру асноўнай спецыяльнасцю, абраў фізіка-матэматычны факультэт. Ва ўніверсітэце вучыўся на «выдатна» (сталінскі стыпендыят), працягваў літаратурныя практыкаванні, у дадатак да ўніверсітэцкіх заняткаў самастойна вывучаў гісторыю і марксізм-ленінізм. Скончыў універсітэт у 1941 годзе з адзнакай.
Ад пачатку літаратурнай дзейнасці востра цікавіўся гісторыяй Першай сусветнай вайны і сацыялістычнай рэвалюцыі. У 1937 годзе пачаў збіраць матэрыялы па «Самсонаўскай катастрофе», напісаў першыя раздзелы «Жніўня Чатырнаццатага» (з артадаксальных камуністычных пазіцый). У 1939 годзе паступіў на завочнае аддзяленне факультэта літаратуры Інстытута філасофіі, літаратуры і гісторыі ў Маскве. Перапыніў навучанне ў 1941 годзе ў сувязі з вайной.
Цікавіўся тэатрам, летам 1938 года спрабаваў здаць іспыты ў тэатральную школу Юрыя Завадскага, але беспаспяхова.
У жніўні 1939 года здзейсніў з сябрамі падарожжа на байдарцы па Волзе. Жыццё пісьменніка з гэтага часу і да красавіка 1945 года апісана ў паэме «Дарожанька» (1948—1952).
27 красавіка 1940 года ажаніўся са студэнткай Растоўскага ўніверсітэта Наталляй Рашатоўскай (1918—2003), з якой пазнаёміўся ў 1936 годзе.
Падчас вайны З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны не быў адразу мабілізаваны (прызнаны «абмежавана прыдатным» па здароўі). Актыўна дабіваўся накіравання на фронт. У верасні 1941 года разам з жонкай атрымаў размеркаванне школьным настаўнікам у Марозаўск Растоўскай вобласці, аднак ужо 18 кастрычніка быў прызваны і накіраваны ў грузавы конны абоз радавым. Падзеі лета 1941 — вясны 1942 года апісаныя Салжаніцыным у няскончанай аповесці «Любі рэвалюцыю» (1948).
Намагаўся атрымаць накіраванне ў афіцэрскае вучылішча, у красавіку 1942 года быў накіраваны ў артылерыйскае вучылішча ў КастрамуЭвакуіраванае туды 3-е Ленінградcкае артылерыйскае вучылішча.; у лістападзе 1942 года выпушчаны ў званні лейтэнанта, накіраваны ў Саранск, дзе размяшчаўся запасны полк па фармаванні дывізіёнаў артылерыйскай інструментальнай разведкі.
У дзейным войску быў з лютага 1943 года, служыў камандзірам батарэі гукавой разведкі 794 Асобнага армейскага разведвальнага артылерыйскага дывізіёна (пазней — 68 Сеўска-Рэчыцкай брыгады 2-ога Беларускага фронту (палявая пошта № 07900 «Ф»). Баявы шлях — ад АрлаА. Солженицын. Желябугские Выселки. Двучастный рассказ. // Новый мир, 1993, № 3. да Усходняй ПрусііАкружэнне батарэі ва Усходняй Прусіі (між Адліг Швенкітэн і Дытрыхсдорф) і выхад з яго 26 студзеня 1945 года, за які Салжаніцын быў прадстаўлены да Ордэна Чырвонай Зоркі, апісаныя ў: А. Солженицын. Адлиг Швенкиттен. Односуточная повесть. // Новый мир, 1993, № 3.. Быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны і Чырвонай Зоркі, у лістападзе 1943 года атрымаў чын старшага лейтэнанта, у чэрвені 1944 года — капітана.
На фронце вёў ваенныя дзённікі, шмат пісаў, адсылаў свае творы маскоўскім літаратарам для рэцэнзавання; у 1944 годзе атрымаў добразычлівы водгук Б. А. Лаўранёва.
Арышт і зняволенне
На фронце Салжаніцын працягваў цікавіцца грамадcкім жыццём, аднак пачаў крытычна ставіцца да Сталіна (за «перайначанне ленінізму»); у перапісцы са старым сябрам (Мікалаем Віткевічам) непаважна выказваўся пра «Пахана», пад якім угадваўся Сталін, захоўваў у сябе складзеную разам з Віткевічам «рэзалюцыю», у якой параўноўваў сталінскія парадкі з прыгонным правам і казаў пра стварэнне пасля вайны «арганізацыі» для аднаўлення так званых «ленінскіх» норм. Лісты выклікалі падазрэнне ваеннай цэнзуры, і ў лютым 1945 Салжаніцын і Віткевіч былі арыштаваны.
Чэшскі журналіст Т. Ржэзач (аўтар апублікаванай на Захадзе кнігі «Спіраль здрады Салжаніцына», якая з’явілася «вынікам добрасумленнай працы аўтара і настойлівай сумеснай працы з ім супрацоўнікаў 10 Упраўлення МУС ЧССР і 5 Упраўлення КДБ СССР»ЭКСПЕРТНАЯ ВЫСНОВА ДА ПАСЯДЖЭННЯ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РФ 26 мая 1992 г. ), вылучыў версію пра «самаданос», у якім Салжаніцын, апрача сябе, абвінаваціў чатырох чалавек, адзін з якіх, М. Віткевіч, быў асуджаны на дзесяць год. Салжаніцын абвяргаў ўсе такія абвінавачанніА. Солженицын. Потёмщики света не ищут // Литературная газета, 22.10.2003 .
Пасля арышту Салжаніцын быў дастаўлены ў Маскву; 27 ліпеня завочна асуджаны Асобай нарадай да 8 год выпраўленча-працоўных лагераў (па артыкуле 58, пункт 10, частка 2, і пункт 11 Крымінальнага Кодэксу РСФСР).
У жніўні накіраваны ў лагер у Новы Ерусалім, 9 верасня 1945 пераведзены ў лагер «Калужскія Вароты».
У чэрвені 1946 запатрабаваны ў сістэму спецтурмаў 4-га Спецаддзела НКУС, у верасні накіраваны ў спецыяльны інстытут для зняволеных («шарашку») пры авіяматорным заводзе ў Рыбінску, праз пяць месяцаў — на «шарашку» ў Загорск, у ліпені 1947 — у аналагічную ўстанову ў Марфіна (пад Масквой). Працаваў па спецыяльнасці — матэматыкам. У Марфіне Салжаніцын пачаў работу над аповесцю «Любі рэвалюцыю». Пазней апошнія дні на Марфінскай шарашцы апісаныя Салжаніцыным у рамане «У крузе першым», дзе сам ён выведзены пад імем Глеба Нержына, а яго сукамернікі Дзмітрый Панін і Леў Копелеў — пад імёнамі Дзмітрыя Салагдзіна і Льва Рубіна.
У снежні 1948 жонка завочна разышлася з Салжаніцыным.
У маі 1950 Салжаніцын быў этапаваны ў Бутыркі (праз канфлікт з кіраўніцтвам «шарашкі»), у жніўні накіраваны ў Стэплаг — асобы лагер у Экібастузе. У лагеры быў шахцёрам, мулярам, ліцейшчыкам, некаторы час — брыгадзірам, удзельнічаў у забастоўцы. Пазней лагернае жыццё атрымае літаратурнае ўвасабленне ў апавяданні «Адзін дзень Івана Дзянісавіча», а забастоўка зняволеных — у кінасцэнарыі «Ведаюць ісціну танкі».
У перыяд канфлікту Салжаніцына з савецкімі ўладамі з’яўляюцца інспіраваныя КДБ публікацыі пра тое, што ён, знаходзячыся ў зняволенні, актыўна супрацоўнічаў з органамі МДБ. Тэкст аднаго з данясенняў, нібыта напісаных ім пад псеўданімам Ветраў, быў надрукаваныФ. Арнау. «Ветров, он же — Солженицын», Военно-исторический журнал, № 12, 1990 ў 1990. Сапраўднасць дакумента была дэкларавана нямецкім крымінолагам Франкам Арнау, аднак афіцыйна не высветлена. Сам Салжаніцын прызнаваў, што пад ціскам даў пісьмовую згоду на супрацоўніцтва з лагернай адміністрацыяй і ўзяў на сябе абавязак даносіць пра падрыхтоўку зняволеных да ўцёкаў, але сцвярджае, што да сапраўднага супрацоўніцтва не дайшло: …Так і абышлося. Ніводнага разу больш мне не давялося падпісацца «Ветраў». Але і сёння я пацепваюся, сустракаючы гэтае прозвішчаСолженицын А. Архипелаг ГУЛАГ, т. 2. — М.: Центр «Новый мир», 1990 — С. 243..
Зімой 1952 у Салжаніцына выявілі рак, ён быў праапераваны ў лагеры.
Вызвалены 13 лютага 1953.
У зняволенні Салжаніцын цалкам расчараваўся ў марксізме, з цягам часу паверыў у Бога і схіліўся да праваслаўна-патрыятычных ідэй (поўнае адмаўленне камуністычнай ідэалогіі, роспуск СССР і стварэнне славянскай дзяржавы на тэрыторыі Расіі, Беларусі і Украіны, усталяванне ў новай дзяржаве аўтарытарнага ладу з паступовым пераходам да дэмакратыі, накіраванне рэсурсаў будучай краіны на духоўнае, маральнае і рэлігійнае развіццё народу). Ужо на «шарашцы» вярнуўся да пісьменніцтва, у Экібастузе складаў вершы, паэмы («Дарожанька», «Прускія ночы») і п’есы ў вершах («Палоннікі», «Баль пераможцаў») і завучваў іх на памяць.
Пасля вызвалення Салжаніцын быў накіраваны ў ссылку на пасяленне «назаўжды» (сяло Берлік Кактарэкскага раёна Джамбульскай вобласці, паўднёвы Казахстан)Па нараду 9-га ўпраўлення МДБ ад 27 снежня 1952 № 9/2-41731.. Працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі ў 8-10 класах мясцовай сярэдняй школы імя Кірава.
У канцы 1953 здароўе рэзка пагоршылася, даследаванне выявіла ракавую пухліну, у студзені 1954 ён быў накіраваны ў Ташкент на лячэнне, у сакавіку выпісаны са значным паляпшэннем. Хвароба, лячэнне, ацаленне і бальнічныя ўражанні леглі ў аснову аповесці «Ракавы корпус», задуманай вясною 1955 года.
У ссылцы напісаў п’есу «Рэспубліка Працы» (пра лагер), раман «У крузе першым» (пра сваё знаходжанне на «шарашцы») і нарыс «Працершы вочы („Гора ад розуму“ вачыма зэка)».
У чэрвені 1956 рашэннем Вярхоўнага Суда СССР Салжаніцын быў вызвалены без рэабілітацыі «за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства».
У жніўні 1956 вяртаецца са ссылкі ў Цэнтральную Расію. Жыве ў вёсцы Мільцава (паштовае аддзяленне Торфапрадукт Курлоўскага раёна Уладзімірскай вобласці), выкладае матэматыку ў Мязінаўскай сярэдняй школе Гусь-Хрустальнага раёна. Тады ж сустрэўся са сваёй былой жонкай, якая канчаткова вярнулася да яго ў лістападзе 1956 (паўторна шлюб зарэгістраваны 2 лютага 1957).
6 лютага 1957 рашэннем Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР Салжаніцын рэабілітаваныПасведчанне пра рэабілітацыю № 4н-083/57..
З ліпеня 1957 жыў у Разані, працаваў настаўнікам астраноміі сярэдняй школы № 2.
Першыя публікацыі У 1959 Салжаніцын напісаў апавяданне «Щ-854» пра жыццё простага зняволенага з рускіх сялян, у 1960 — апавяданні «Не стаіць сяло без праведніка» і «Правая кісць», першыя «Драбняткі» (), п’есу «Святло, якое ў табе» («Свяча на ветры»)«Гэтая п’еса — самае няўдалае з усяго, што я напісаў» («Бадалася цялё з дубам. Нарысы літаратурнага жыцця». YMCA-PRESS, Paris, 1975, с. 18). Перажыў пэўны крызіс, не маючы магчымасці друкаваць свае творы.