Уладзі́мір Бары́савіч Труно́ў ( — ) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Скончыў Тульскі механічны інстытут (1946).

Пасля вучобы працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута будаўнічых матэрыялаў.

У 1948—1951 гадах працаваў на Мінскім інструментальным заводзе Міністэрства станкабудавання СССР, займаў пасады начальніка Тэхнічнага аддзела, галоўнага інжынера, намесніка дырэктара.

З 1951 года на партыйнай рабоце — сакратар Фрунзенскага раённага камітэта КП(б) Беларусі, партыйны арганізатар ЦК УКП(б)—КПСС Мінскага аўтамабільнага завода.

У 1953—1955 гадах — 1-ы сакратар Заводскага раённага камітэта КПБ.

Пасля працаваў у Віцебску другім сакратаром Віцебскага абласнога камітэта КПБ (1955—1956), старшынёй Выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета (1959—1963), першым сакратаром Віцебскага прамысловага абласнога камітэта КПБ (1963—1964) і зноў другім сакратаром Віцебскага абласнога камітэта КПБ (1964—1968).

У 1968 годзе ўзначаліў зноў утворанае Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР.

Пасля працаваў дырэктарам Беларускага рэспубліканскага аб’яднання «Другасчормет».

Спасылкі Біяграфія

Катэгорыя:Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР Катэгорыя:Другія сакратары Віцебскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ