Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Падароск Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
Храм пабудаваны ў XVIII стагоддзі з цэглы як касцёл, прыстасаваны пад царкву ў 1867 годзе. Царква адкрыта ў 1988 — 1990 гадах.
Архітэктура Помнік архітэктуры барока. Вырашана прамавугольным у плане пад 2-схільным дахам аб’ёмам, да якога з фасада далучана 2-ярусная званіца, з тыльнага боку — паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Над шатром званіцы і алтарнай часткай узведзены цыбулепадобныя галоўкі. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны лапаткамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Падароск Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Беларусі