Іван Сідаравіч Лазарэ́нка (; — ) — удзельнік Першай сусветнай вайны, Грамадзянскай вайны ў Расіі, Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія І. С. Лазарэнка нарадзіўся ў станіцы Стара-Міхайлаўская (заразцяпер у Расіі). Працаваў пастухом, потым забойшчыкам на шахце ў Данбасе.
У 1915 годзе прызваны ў армію. У час Першай сусветнай вайны вахмістр эскадрона 107-га Паўночна-Троіцкага кавалерыйскага палка узнагароджаны чатырма Георгіеўскім крыжамі. З кастрычніка 1917 г. І. С. Лазарэнка ў Чырвонай гвардыі, з 1918 г. у Чырвонай арміі. Баец 5-й Украінскай арміі К. Я. Варашылава, камандзір ўзвода, эскадрона Першай Коннай арміі, камандзір палка 2-й Данской дывізіі. У 1925 годзе скончыў Стралкова-тактычныя курсы ўдасканалення камсаставу РСЧА «Выстрал», Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. З 1925 года камандаваў ротай, батальёнам. З 1935 года І. С. Лазарэнка на пасадзе камандзіра разведвальнага батальёна 49-й стралковай дывізіі. У 1936 годзе ўдзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на пасадзе ваеннага саветніка 5-га корпуса рэспубліканскай арміі. З сакавіка 1938 года — памочнік камандзіра 38-й стралковай дывізіі, з кастрычніка 1939 года камандзір Карэльскага ўмацаванага раёна. З 31 студзеня 1940 года І. С. Лазарэнка камандзір створанай 49-й стралковай дывізіі, дзейнічаўшай у час савецка-фінскай вайны на Карэльскім перашыйку і ўзбярэжжы Фінскага заліва.
У пачатку 1941 года дывізія была перакінутая ў Заходнюю Асобую ваенную пад Брэст, дзе прыняла ўдзел у баявых дзеяннях раніцай 22 чэрвеня. У ліпені 1941 года генерал Лазарэнка быў арыштаваны разам з іншымі камандзірамі Заходняга фронту і 17 верасня 1941 г. прыгавораны да расстрэлу, які 10 верасня быў заменены на 10 гадоў выпраўленчых работ у лагерах на тэрыторыі КоміАССР. 21 кастрычніка 1942 года І. С. Лазарэнка вызвалены і накіраваны на фронт на пасадзе намесніка камандзіра 146-й стралковай дывізіі ў званні палкоўніка. Са студзеня 1943 года — намеснікам камандзіра 413-й стралковай дывізіяй. З 16 лістапада 1943 года — камандзір 369-й стралковай дывізіі. У 1944 годзе І. С. Лазарэнка адноўлены з званні генерал-маёра.
Дывізія пад камандаваннем І. С. Лазарэнкі вызначылася у час Магілёўскай аперацыі. У ходзе баёў 23—25 чэрвеня 1944 года дывізія фарсіравала рэкі Проня і Бася, нанеслі значныя страты праціўніку, вызвалілі некалькі населеных пунктаў.
Загінуў С. І. Лазарэнка ў баі ў раёне вёсак Драчкава і Хаўмы (Чавускі раён Магілёўскай вобласці).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 ліпеня 1944 года за ўмелае камандаванне дывізіяй, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць генерал-маёру Івану Сідаравічу Лазарэнку пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Быў пахаваны ў Крычаве, 28 чэрвеня 1944 г. перапахаваны ў скверы па вуліцы Першамайскай у Магілёве.
Рэабілітацыя У красавіку 2010 года па ўяўленні Галоўнай ваеннай пракуратуры Расійскай Федэрацыі Ваенная Калегія Вярхоўнага суда Расіі адмяніла прысуд ад 17 верасня 1941 года як «не адпаведны фактычным акалічнасцям справы». У рашэнні суда было паказана: «Дзеянні камандзіра дывізіі генерал-маёра Лазарэнкі І. С. не ўваходзілі ў супярэчнасць з патрабаваннямі дзеючых у той момант кіруючых дакументаў, адпавядалі становішчу і атрыманым ад штаба корпуса загадам».
Узнагароды
Узнагароды Расійскай імперыі
Георгіеўскі крыж I ступені; Георгіеўскі крыж II ступені; Георгіеўскі крыж III ступені; Георгіеўскі крыж IV ступені.
Узнагароды СССР Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (21 ліпеня 1944, пасмяротна); Ордэн Леніна (21 ліпеня 1944, пасмяротна); 2 ордэны Чырвонага Сцяга (20.02.1928, 15.01.1940); Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені медалі.
Памяць У 1965 годзе на магіле ў скверы імя Лазарэнкі ў Магілёве пастаўлены абеліск, на якім бронзавы барэльеф героя. Паводле некаторых звестак, абеліск быў перанесены з магілы марскога афіцэра на Успенскіх могілкахЧтобы предки не обижались (Успенское кладбище). У гонар С. І. Лазарэнкі названы сквер і адна з вуліц Магілёва, на фасадзе дома № 2 — мемарыяльная дошка.
Літаратура — С. 99.
Спасылкі
Герои Советского Союза — уроженцы Могилёва // Сайт СШ № 34 г. Магілёва
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Удзельнікі вызвалення Магілёва Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі