Мікалай (Мікола) Андрэевіч Захаранка (, , Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, празаік, драматург. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія Нарадзіўся 13 мая 1949 года ў Васілевічах у сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доўгі час настаўнічаў у вёсцы Швабы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Творчасць Трагічнасць і радасць жыцця, вясковая будзённасць ў творах Захаранкі пераплятаецца з казачнай быліннасцю, афарбавана яе прывідным святлом. Апавяданні друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Дзеяслоў», «Роднае слова», «Вясёлка», газеце «Звязда»; вершы і публіцістыка ― ў «ЛІМе». Аўтар дзіцячых п’ес, зборнікаў апавяданняў «І тады ўдарыў бом…» (Мн., Кнігазбор, 2013), які вылучаўся на літаратурную прэмію Ежы Гедройца, «Такі вецер, такі вецер…» (Кнігазбор, 2019). П’еса «Паехалі» ставілася ў 1996 годзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Спасылкі Мікола Захаранка. Забойства на вуліцы з прысадамі // Дзеяслоў, 2000, № 32 Захаранка М. «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага ў кантэксце культуры еўрапейскага адраджэння // Роднае слова: Штомесячны навуковы i метадычны часопiс. ― 2010. ― № 9 Мікола Захаранка: паэт, празаік, драматург // Кастусь Ладуцька. Sozvuchie.by, 27 красавіка 2019 Николай Захаренко. Ангел мой // Литературная Россия, 2016, 14 октября Вольга Бабкова. «Такі вецер, такі вецер» — новая кніга добрага аўтара // Наша ніва, 23.07.2019
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Драматургі Беларусі