Леанід Мікалаевіч Апанасюк (, в. Партызанская, , Гомельская вобласць — ) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 8 студзеня 1956 года ў в. Партызанская Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, заатэхнік.

Працаваў галоўным заатэхнікам, старшынёй калгаса «Чырвоная Армія» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці; старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта; старшынёй Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (4 кастрычніка 1999 года)

Асабістае жыццё Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Спасылкі

Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Старшыні Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта