Юрый Іванавіч Дарагакупец (, , Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Біяграфія Нарадзіўся 6 студзеня 1962 года ў г. Іванаве Брэсцкай вобласці.
Скончыў Брэсцкі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Працаваў слесарам у рамонтна-механічных майстэрнях г. Іванава; майстрам, начальнікам вытворчага ўчастка на заводзе санітарна-тэхнічных нарыхтовак у г. Іванаве; галоўным інжынерам, тэхнічным дырэктарам ААТ «Мекасан»; дырэктарам прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі г. Іванава.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, быў членам Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.
З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Асабістае жыццё Мае сына і дачку.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2019)Лукашэнка ўзнагародзіў Марзалюка ордэнам Пашаны.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь