Жанна Мікалаеўна Мішур (, г. ) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзілася 24 сакавіка 1962 года ў г. Бабруйску.

Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік матэматыкі.

Працавала старшай піянерважатай у сярэдняй школе № 20 г. Бабруйска; выкладчыкам матэматыкі Бабруйскага сярэдняга прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 142; настаўнікам матэматыкі ў сярэдняй школе № 28 г. Бабруйска; намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў сярэдняй школе № 24 г. Бабруйска; намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце школы-інтэрната для слабых на слых дзяцей Ленінскага раённага аддзела адукацыі г. Бабруйска; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ў сярэдняй школе № 24 г. Бабруйска; дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 30 г. Бабруйска».

З'яўлялася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання і Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджана граматай упраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровымі граматамі аддзела адукацыі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў, адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска, аддзела адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна.

Асабістае жыццё Замужам, мае дачку.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання